Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.03.2019

Сустрэчам з працоўнымі калектывамі і насельніцтвам была прысвечана работа ў выбарчай акрузе дэпутата Палаты прадстаўнікоў Марачкавай Т.Б.

Праца ў выбарчай акрузе з 18 па 23 сакавіка 2019 года была прысвечана падзеям, што адбыліся ў краіне: 1 сакавіка адбылася Вялікая размова з Прэзідэнтам і 15 сакавіка — Пасланне Канстытуцыйнага суда Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Парламенту «Аб стане канстытуцыйнай законнасці ў Рэспубліцы Беларусь», у сувязі з чым дэпутат правяла сустрэчы з працоўнымі калектывамі, ідэалагічным актывам раёнаў, а таксама прыёмы грамадзян.

У Хоцімскім раёне Марачкава Т.Б. сустрэлася з калектывам дзяржаўнай установы сацыяльнага абслугоўвання «Хоцімскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат».

У г. Клімавічы дэпутат прыйшла на сустрэчу з ветэранскім актывам раёна, якая адбылася ў цэнтральнай раённай бібліятэцы (дырэктар Даменікан Т.П.). Сустрэча была вельмі жывой і актуальнай. Ветэранскі актыў раёна ўступаў у дыскусію па многіх пытаннях, што тычацца жыццядзейнасці насельніцтва і ўзаемадзеяння з выканаўчай і распарадчай уладай.



У г. Крычаве дэпутат прыняла ўдзел у рабоце раённага семінара ідэалагічнага актыву, які быў праведзены на базе дзяржаўнай установы адукацыі «Сярэдняя школа № 1 г. Крычава» (дырэктар Журоўская Т.А.), дзе ў рамках адзінага дня інфармавання выступіла па тэме «Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь як каштоўнасны выбар».


У г. Чэрыкаве з удзелам старшыні Чэрыкаўскага раённага Савета дэпутатаў Новікавай А.М., намеснікам старшыні Чэрыкаўскага раённага выканаўчага камітэта Асмалоўскай Л.У. была арганізавана вучоба ідэалагічнага актыву, на якой дэпутат склала размову пра ўнутрыпалітычныя падзеі краіны.


Сустрэчы з працоўнымі калектывамі вельмі эфектыўныя, таму што на іх не толькі складаеш дыялог, але і маеш магчымасць атрымаць зваротную інфармацыю аб узаемадзеянні ўсіх галін улады для вырашэння пытанняў выбаршчыкаў.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць