Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.11.2018

Свята людзей самай мірнай прафесіі

24 лістапада 2018 года ў гарпасёлку Брагін Гомельскай вобласці прайшоў абласны фестываль –ярмарка «Дажынкі - 2018», у святкаванні якога прыняў удзел Яўген Буніслававіч Адаменка старшыня пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Па заведзенай традыцыі на абласным свяце ўраджаю на вуліцы Савецкай прайшла выстава сельскагаспадарчай тэхнікі, якая не першы год працуе на палях і фермах гаспадарак, святочных падворкаў, сельскагаспадарчай прадукцыі.


Урачыстае ўзнагароджанне лепшых аграрыяў года вобласці прайшло ў абноўленым Палацы культуры Брагіна

Таксама на свяце за шматгадовую добрасумленную працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці і актыўную дэпутацкую дзейнасць былі ўзнагароджаны работнікі галіны Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


 З высокай святочнай трыбуны губернатар вобласці адзначыў, што сельская гаспадарка па-ранейшаму застаецца ключавой галіной эканомікі Гомельшчыны. І хоць у ёй занята толькі 5% працаздольнага насельніцтва, галіна выдае 16,5% валавага дабаўленага  кошту, а адзін працаўнік сельскай гаспадаркі корміць 34 жыхары. Уладзімір Дворнік таксама падкрэсліў, што кліматычныя змены штогод падаюць аграрыям вобласці нечаканыя сюрпрызы, а таму вельмі важна аналізаваць гэтыя змены і рабіць стаўку на культуры, якія прынясуць максімальную аддачу. Па словах старшыні аблвыканкама, гэты год таксама апынуўся няпростым, але аграрыі атрымалі бясцэнны вопыт працы, які абавязкова будзе выкарыстаны ў будучыні. І ўжо ў гэтым годзе яны ў чарговы раз даказалі, што нават у складаных умовах могуць выканаць пастаўленыя задачы.

Сваё выступленне Уладзімір Дворнік скончыў зваротам да работнікаў і ветэранаў працы галіны АПК, вучоным-аграрыям і напамінам, што на іх плячах не толькі забеспячэнне харчовай бяспекі краіны, але і задача дзяржаўнай важнасці — захаванне здароўя нацыі праз вытворчасць экалагічна чыстых і даступных па цане прадуктаў і тавараў. Менавіта таму, на думку губернатара, перад органамі ўлады стаіць найважнейшая задача – падняць якасць і ўзровень жыцця вёскі, зрабіць усё магчымае, каб «моладзь, якая піша сваю біяграфію ў вёсцы, бачыла шчасныя гарызонты і шырокія перспектывы для самарэалізацыі».



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць