Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


31.07.2018

У апошнюю дэкаду ліпеня дэпутат Старавойтава Г.В. прыняла ўдзел у пасяджэнні Кардынацыйнага савета праекта ПРААН/ЮНІСЭФ/ЮНФПА, у пасяджэнні ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска і пасяджэнні клуба “Перспектыва».

20.07.2018 г. дэпутат Старавойтава Г.В. прыняла ўдзел у пасяджэнні Кардынацыйнага савета праекта ПРААН/ЮНІСЭФ/ЮНФПА “Падтрымка дзейнасці Нацыянальнага каардынатара па дасягненні Мэт устойлівага развіцця і ўмацаванні ролі Парламента ў дасягненні Мэт устойлівага развіцця”, на якім адбылося абмеркаванне прадстаўленага плана работы і ўнясенне прапаноў па яго карэктыроўцы.

Дэпутатам Старавойтавай Г.В. былі ўнесены прапановы аб удзеле членаў Каардынацыйнага савета ў рабоце па асвятленні вопыту рэалізацыі Нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на перыяд да 2030 года з улікам 17 Мэт ААН у вобласці ўстойлівага развіцця праз выкарыстанне для гэтага шырокага кола пляцовак, у тым ліку і адукацыйных.

24.07.2018 г. дэпутат Старавойтава Г.В. прыняла ўдзел у пасяджэнні ў адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска па пытанні дзейнасці савета ГПАП.На пасяджэнні былі закрануты пытанні ўзаемадзеяння ўсіх членаў савета ГПАПпаўдасканаленні дзейнасці, накіраванай на прафілактыку злачынстваў і правапарушэнняў, аказанні садзейнасці ў працаўладкаванні і сацыяльнай адаптацыі людзям, якія апынуліся ў складаных жыццёвых абставінах.

 

25.07.2018 г. адбылося чарговае пасяджэнне клуба “Перспектыва”, створанага пры Мінскай гарадской арганізацыі ГА “Беларускі саюз жанчын”, па пытанні развіцця жаночага прадпрыймальніцтва. Куратарам праекта з’яўляецца дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Старавойтава Г.В.

У пасяджэнні прыняла ўдзел старшыня камітэта дзяржаўнай маёмасці Мінгарвыканкама Галіна Сцепурэнка, якая расказала пра рэалізуемыя Мінгарвыканкамам мерапрыемствы ў сферы маёмасных адносін, што ствараюць умовы для развіцця малага і сярэдняга бізнэсу. Член прэзідыума БСЖ дырэктар Рэспубліканскага рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў Людміла Кандрашова, якая таксама прыняла ўдзел у пасяджэнні, падкрэсліла неабходнасць умацавання ўзаемадзеяння розных структурі арганізацый па пытанні ўдасканальвання заканадаўства і магчымасці рэгулявання правапрымяняльнай практыкі. Заможныя  бізнэс-лэдзі паведамілі, як правільна вырашаць пытанні з арэндай, састаўляць дагаворы, афармляць дакументы з наёмным персаналам.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць