07.06.2019

У чэрвені 2019 года ў рамках працы ў Быхаўскай выбарчай акрузе № 81 Таццяна Кананчук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сустрэлася з выбаршчыкамі ў Быхаўскім, Краснапольскім і Касцюковіцкім раёнах.

Парламентарый сумесна са старшынямі Быхаўскага раённага Савета дэпутатаў Сідарэнка В.М., Краснапольскага раённага Савета дэпутатаў Гоман А.А., Касцюковіцкага раённага Савета дэпутатаў Петрусевіч В.М. правяла прамыя лініі і прыёмы грамадзян у аг. Лудчыцы Быхаўскага раёна, г.п. Краснаполле і г.Касцюковічы.


На прамыя лініі і асабістыя прыёмы грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб да дэпутата звярнуліся выбаршчыкі па пытаннях вызвалення ад выплаты падаткаў на нерухомасць, падвозу дашкольнікаў у дзіцячыя сады, навядзення парадку на зямлі ў населеных пунктах, адчужэння нерухомасці, канфіскацыі зямельных участкаў, аказання сацыяльнай падтрымкі пенсіянерам, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю.

У рамках работы ў акрузе Таццяна Кананчук сустрэлася з ідэалагічным актывам устаноў і арганізацый Краснапольскага раёна ў МЦКиД «Міраж», працоўным калектывам аддзялення №712 / 78 ААТ Беларусбанк ў г. Касцюковічы, праінфармавала выбаршчыкаў пра законапраекты, якія знаходзяцца на разглядзе ў Палаце прадстаўнікоў у цяперашні час.


У Быхаўскім раёне Таццяна Кананчук наведала ГУСО «Быхаўскі псіханеўралагічны дом-інтэрнат», дзе абмеркавала не толькі пытанні ўтрымання і пражывання для грамадзян сталага, часовага і кароткатэрміновага пражывання, але і пытанні занятасці дадзенай катэгорыі грамадзян.






Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць