07.06.2019

У чэрвені 2019 года ў рамках работы ў Вілейскай выбарчай акрузе №73 Наталія Жыбуль, дэпутат Палаты прадстаўнікоў, сустрэлася з выбаршчыкамі ў Вілейскім і Мядзельскім раёнах.

Парламентарый сумесна са сваімі памочнікамі Валынец С.Л. і Логінавай Т.А. правяла прыёмы грамадзян у Вілейцы і Мядзелі. Да дэпутата прыйшлі выбаршчыкі па ўнясенню заканадаўчай ініцыятывы ў рамках сацыяльнай падтрымкі пенсіянераў па выкарыстанні прыватызацыйных чэкаў «Жыллё», з пытаннямі безнагляднага ўтрымання жывёл, канфіскацыі зямельных участкаў. Усе пытанні, якія ўзніклі ў ходзе сустрэч, разгледжаны і ўзяты на кантроль дэпутатам і кіраўніцтвам райвыканкамаў.

У рамках работы ў акрузе Наталія Пятроўна прыняла ўдзел у віншаванні выпускнікоў Вілейскага раёна. Сумесна са старшынёй Вілейскага раённага савета дэпутатаў Чабатар А.А., начальнікам упраўлення адукацыі, спорту і турызму Пуцэйка А.Ч. парламентарый ўручыла атэстаты вучням, якія скончылі школу з залатымі або срэбнымі медалямі.



Спіс дэпутатаў: Жыбуль Наталія Пятроўна
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць