Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.04.2018

У Чэрыкаве прайшлі мерапрыемствы, прымеркаваныя 32-й гадавіне аварыі на Чарнобыльскай АЭС, у якіх прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т.Б.

26 красавіка 2018 года ў Чэрыкаўскім раёне Магілёўскай вобласці прайшлі мерапрыемствы з нагоды Чарнобыльскай трагедыі.

Мерапрыемствы праходзілі пры непасрэдным удзеле актывістаў рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын».

Актыў грамадскага аб’яднання наведаў прыёмную сям’ю Сцепаненкі Ірыны Вячаславаўны, установу «Чэрыкаўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», аграгарадок «Майскі».

На працягу ўсяго дня група медыцынскіх работнікаў здзяйсняла прыём грамадзян Чэрыкаўскага раёна ў раённай бальніцы.

У жалобным мітынгу прынялі ўдзел старшыня Чэрыкаўскага райвыканкама Касмачоў М.М. і старшыня раённага Савета дэпутатаў Новікава А.М.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць