Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.05.2019

У горадзе Клімавічы Магілёўскай вобласці прайшоў XVIII Міжнародны фестываль дзіцячай творчасці «Залатая пчолка», у адкрыцці якога прыняла ўдзел дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т.Б.

Напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей, 24 мая 2019 года, стартавала свята дзіцячай творчасці, на якое прыехалі больш за 700 удзельнікаў з 8 краін: Беларусі, Балгарыі, Латвіі, Расіі, Сербіі, Славакіі, Узбекістана, Украіны.


Ва ўрачыстым адкрыцці фестывалю «Формула шчаслівага дзяцінства» прыняла ўдзел кіраўніцтва вобласці: старшыня Магілёўскага аблвыканкама Леанід Канстанцінавіч Заяц, старшыня Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Дзмітрый Іванавіч Харытончык, намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Андрэй Міхайлавіч Кунцэвіч, і кіраўніцтва раёна: старшыня Клімавіцкага райвыканкама Леанід Іванавіч Засямчук, старшыня Клімавіцкага раённага Савета дэпутатаў Васіль Аляксеевіч Захарэнка.


Кожны дзень фестывалю прысвечаны новай тэме: нацыянальным культурам, творчым дасягненням і поспеху, дзіцячай творчасці: вакальнай (народныя і эстрадныя песні), харэаграфічнай (сучасныя і эстрадныя танцы), мастацкай (жывапіс і графіка).



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць