Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


08.07.2019

У ліпеньскі перыяд работы ў акрузе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мірош В.В. (Гарадоцкая выбарчая акруга №21) правёў асабістыя прыёмы грамадзян, прыняў ўдзел у грамадска- значных мерапрыемствах.

У рамках рабочых паездак дэпутат пабываў на ААТ "Абальскі керамічны завод", агледзеў вытворчыя плошчы, пацікавіўся ў кіраўніцтва прадпрыемства праблемамі збыту і рэалізацыі, перспектывамі зніжэння сабекошту і павышэння якасці выпускаемай прадукцыі. Не пакінуў без увагі ААТ "Даламіт", "Віцебская бройлерная птушкафабрыка" і "Птушкафабрыка Гарадок", дзе абмеркаваў з кіраўнікамі прадпрыемстваў актуальныя пытанні: забеспячэнне сыравінай, рэалізацыя і попыт выпускаемай прадукцыі, загрузка вытворчых магутнасцяў. У ходзе наведвання рэгіёну сумесна з кіраўніцтвам Віцебскага, Гарадоцкага і Шумілінскага раёнаў азнаёміўся з ходам корманарыхтоўчай кампаніі сельскагаспадарчых прадпрыемстваў і падрыхтоўкай да ўборачнай збожжавых і крыжакветных культур.

2 ліпеня дэпутат прыняў удзел у свяце, прысвечаным 75-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 95-годдзю ўтварэння Віцебскага раёна, які праходзіў у аг.Ноўка. У праграме мерапрыемства - урачысты мітынг на воінскім пахаванні, адкрыццё памятнага знака ў гонар юбілейнай даты, прэзентацыі і выставы, арганізаваныя сельскімі Саветамі, установамі адукацыі; майстар-класы рамеснікаў, святочны канцэрт.

3 ліпеня Віктар Вікенцьевіч прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 75-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у г. Гарадку. У праграме мерапрыемства - святочнае шэсце "Беларусь памятае" і ўскладанне гірлянды Славы да памятнага знаку 12 - ці воінскім часцям і злучэнням, якія вызвалялі гарадок і да Вечнага агню на мемарыяльным комплексе "Неўміручасць"; выставы дасягненняў прадпрыемстваў і арганізацый раёна, святочны канцэрт.


Дэпутат правёў асабістыя прыёмы грамадзян у ААТ "Абальскі керамічны завод" у Шумілінскім раёне -4 ліпеня, і ў Пальмінскім сельскім выканаўчым камітэце Гарадоцкага раёна-5 ліпеня. Усе паступіўшыя пытанні ўзяты дэпутатам пад асабісты кантроль.

5 ліпеня Мірош В. В. прыняў удзел у працы чарговай сесіі Гарадоцкага раённага Савета дэпутатаў, на якой разглядаліся пытанні забеспячэння бяспекі аб'ектаў з масавым і (або) кругласутачным знаходжаннем (навалай) людзей, а таксама выбухованебяспечных аб'ектаў і аб стане і перспектывах развіцця інфармацыйнай прасторы Гарадоцкага раёна. Віктар Вікенцьевіч ва ўрачыстай абстаноўцы ўручыў падзякі старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Андрэйчанка У. П. за шматгадовую добрасумленную працу і ўзорнае выкананне службовых абавязкаў Бярозка А. С. – старшыні Пальмінскага сельскага выканаўчага камітэта, Краюшка І. Ф. – аператару па штучнаму асемяненню жывёл КУСХП ім. Свярдлова і Ляшковіч Н.А.- намесніку старшыні камісіі па справах непаўнагадовых Гарадоцкага райвыканкама.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць