Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.07.2018

У ліпеньскі перыяд работы ў выбарчай акрузе дэпутат Палаты прадстаўнікоў  Міраш В.В. (Гарадоцкая выбарчая акруга №21) правёў асабістыя прыёмы грамадзян, прыняў удзел у пасяджэнні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, здзейсніў шэраг рабочых паездак у арганізацыі і прадпрыемствы рэгіёну.

Віктар Вікенцьевіч ў рамках рабочай паездкі наведаў шэраг прадпрыемстваў рэгіёну, такіх як «Птушкафабрыка Гарадок», філіял ААТ «Рудакова» ААТ «Малако», ААТ «Белвітуніфарм».

13 ліпеня дэпутат сумесна з членамі Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах наведаў УП «Віцебскі футравы камбінат» холдынгу «Марка» пасля праведзенай мадэрнізацыі.

21 ліпеня парламентарый прыняў удзел у міжнародным свяце «Вішнёвы фестываль» у г. Глыбокае Віцебскай вобласці. Падрабязнасці можна пабачыць тут

http://vg-gazeta.by/2018/07/25/%D0%B2%D1%96%D1%88%D0%BD%D1%91%D0%B2%D1%8B-%D1%84%D0%B5%D1%81%D1%82%D1%8B%D0%B2%D0%B0%D0%BB%D1%8C-%D1%83-%D0%B3%D0%BB%D1%8B%D0%B1%D0%BE%D0%BA%D1%96%D0%BC-%D1%8F%D1%80%D0%BA/

24 ліпеня дэпутат у рамках правядзення «Дня савета» пабываў у Акцябарскім сельскім выканаўчым камітэце, прыняў удзел у выязным прыёме грамадзян з кіраўніцтвам Віцебскага раённага выканаўчага камітэта, наведаў сацыяльна-значныя аб'екты аг.Акцябарскі Віцебскага раёна.

25 ліпеня правёў асабісты прыём грамадзян у Летчанскім сельвыканкаме Віцебскага раёна. Мясцовых жыхароў, якія прыйшлі на прыём, хвалявалі праблемы рамонту дарог і пытанні ЖКГ. Усе звароты ўзяты дэпутатам пад асабісты кантроль.

Сустрэўся з кіраўніцтвам і персаналам санаторыя «Чыгуначнік» ў в. Малыя Летцы, азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай пасля маштабнай рэканструкцыі, праведзенай у 2015 годзе.

26 ліпеня парламентарый прыняў удзел у адкрытым пасяджэнні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта па пытаннях: «Аб выкананні заданняў у 2018 годзе па будаўніцтву і ўводу ў эксплуатацыю агульнай плошчы жылых дамоў», «Аб арганізацыі ўборкі ўраджаю і сяўбы азімых культур пад ураджай 2019 года».

27 ліпеня Віктар Вікенцьевіч правёў асабісты прыём грамадзян у аг.Даўгаполле Гарадоцкага раёна, дзе да яго звярнуліся мясцовыя жыхары з калектыўнай просьбай вырашыць праблему з рамонтам дарогі.

У гэты ж дзень дэпутат не пакінуў без увагі «Свята вёскі», якое праходзіла у в.Ільнозавод. і в.Пятрова.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць