Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.02.2019

У лютаўскі перыяд работы ў выбарчай акрузе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Міраш В.В. (Гарадоцкая выбарчая акруга №21) правёў асабістыя прыёмы грамадзян і «прамыя лініі», прыняў удзел у пасяджэнні выканаўчага камітэта, здзейсніў шэраг рабочых сустрэч.

Віктар Вікенцьевіч правёў асабістыя прыёмы грамадзян і «прамыя тэлефонныя лініі» ў Шапечынскім сельвыканкаме Віцебскага раёна, Обальскім сельвыканкаме Шумілінскага раёна і ў Вайханскім сельвыканкаме Гарадоцкага раёна. Выбаршчыкі прыйшлі на прыёмы з набалелымі праблемамі: асартымент і праца магазінаў і аўтамагазінаў у сельскіх населеных пунктах, нарыхтоўка дроў, добраўпарадкаванне, рамонт жылых дамоў, водазабеспячэнне, водаадвядзенне і многае іншае. Дэпутат паабяцаў уважліва разгледзіць пытанні, якія паступілі, і па магчымасці дапамагчы іх вырашыць.

У рамках падрыхтоўкі рэгіёну да вяснова-палявых работ сустрэўся з кіраўніцтвам Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, Шумілінскага, Віцебскага і Гарадоцкага раённых выканаўчых камітэтаў. Па пытаннях фінансавання мадэрнізацыі і будаўніцтва жывёлагадоўчых комплексаў прайшла сустрэча з кіраўніцтвам абласных упраўленняў ААТ «Белаграпрамбанк» і ААТ «Банк развіцця».

Пабываў з рабочым візітам на ААТ «Обальскі керамічны завод» і ААТ «Даламіт» для абмеркавання аспектаў мадэрнізацыі, выкарыстання інавацыйных метадаў пры працы з сыравінай для больш паспяховай вытворчай і камерцыйнай дзейнасці прадпрыемстваў.

Сустрэўся з кіраўніцтвам УА «Віцебская ордэна» Знак Пашаны «акадэмія ветэрынарнай медыцыны» і УАЗ «Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж» і абмеркаваў пытанні дзейнасці структурных падраздзяленняў устаноў адукацыі па павышэнні якасці падрыхтоўкі кадраў для сельскагаспадарчай галіны (павелічэнне тэрмінаў праходжання вытворчай практыкі).

Падчас рабочага візіту азнаёміўся з ходам работ па мадэрнізацыі турыстычна-аздараўленчага комплексу «Лосвіда» ў в.Пруднікі Вайханскаго сельскага выканаўчага камітэта. З нованазначаным кіраўніцтвам комплексу былі пазначаны асноўныя напрамкі далейшага развіцця прадпрыемства. Наведаў УАЗ «Гарадоцкая ЦРБ» у сувязі з раней атрыманым зваротам.

21 лютага дэпутат прыняў удзел у чарговым пасяджэнні Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта, на якім разглядаліся пытанні:

1. Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за 2018 год і мерах па выкананні прагнозных заданняў у 2019 годзе.

2. Аб падрыхтоўцы і правядзенні ў 2019 годзе сельскімі выканаўчымі камітэтамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна мерапрыемстваў па рэгуляванні распаўсюджвання і колькасці баршчэўніка Сасноўскага.

У гэты ж дзень парламентарый паўдзельнічаў у справаздачна-выбарнай прафсаюзнай канферэнцыі першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «Птушкафабрыка Гарадок», на якім была заслухана справаздача кіраўніка прадпрыемства аб выніках фінансава-гаспадарчай дзейнасці за 2018 год і асноўных напрамках сацыяльна-эканамічнага развіцця прадпрыемства на 2019 год; адбыліся выбары прафсаюзнага камітэта і рэвізійнай камісіі, абмеркаваны актуальныя вытворчыя пытанні.

23 лютага прыняў удзел у абласным спартыўна-мастацкім свяце «Віцебская лыжня-2019» у г. Гарадок, які сабраў на старт больш за 800 чалавек з 80 каманд, у склад якіх увайшлі прадстаўнікі абласных і рэгіянальных органаў улады, працоўных калектываў і ўстаноў адукацыі.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць