Рус Бел Eng

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75           

Электронная пошта:
inform@house.gov.by

05.04.2022

5 красавіка 2022 года пад старшынствам Л.Р.Брыча адбылося пашыранае пасяджэнне Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па эканамічнай палітыцы, на якім быў разгледжаны праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці».

У пасяджэнні Пастаяннай камісіі прынялі ўдзел намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Т.В.Бранцэвіч, дырэктар Дэпартамента па санацыі і банкруцтве Ю.А.Тараканаў і намеснік дырэктара Дэпартамента па санацыі і банкруцтве С.В.Садоўнікаў.

Адкрываючы пасяджэнне, старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Л.Р.Брыч паведаміў удзельнікам, што праект Закона Рэспублікі Беларусь «Аб урэгуляванні неплацежаздольнасці» ўнесены ў Палату прадстаўнікоў Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь 12 сакавіка 2022 года.

Далей Брыч Л.Р. прадаставіў слова намесніку Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Бранцавіч Таццяне Віктараўне і прапанаваў праінфармаваць членаў камісіі аб мэтах распрацоўкі гэтага праекта Закона і яго асноўных палажэннях.

Намеснік Міністра эканомікі ў сваім дакладзе адзначыла, што законапраект распрацаваны ў мэтах стымулявання да добраахвотнай і своечасовай аб’явы суб’ектамі гаспадарання сваёй неплацежаздольнасці, павелічэння магчымасцей захавання бізнесу і аднаўлення плацежаздольнасці, павышэння гарантый вяртання інвестыцый і задавальнення патрабаванняў крэдытораў.

Мэтазгоднасць карэкціроўкі Закона аб банкруцтве была выклікана выяўленымі прававымі прабеламі ў правапрымяняльнай практыцы, патрабаваннямі развіцця эканомікі, функцыянавання прадпрыемстваў і абароны іх працоўных калектываў.

Членамі Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы прынята рашэнне вынесці законапраект для разгляду на восьмай сесіі Палаты прадстаўнікоў і рэкамендаваць дэпутатам яго прыняць.


 


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць

220010, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Савецкая, 11

Аддзел па арганізацыі работы з дакументамі
Тэл. (017) 222 32 62
Факс: (017) 327 37 84
E-mail: kc1@house.gov.by

Аддзел па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб
Тэл. (017) 222 62 52
          (017) 222 63 58
E-mail: letters@house.gov.by

Накіраваць электронны зварот на адрас Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і яе Cакратарыята вы можаце тут

Тэл. (017) 222 64 75
Факс: (017) 222 32 13
E-mail: inform@house.gov.by