Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


02.02.2019

У першую суботу лютага па ініцыятыве дэпутата Палаты прадстаўнікоў Няхайчык О.В. (Шабаноўская выбарчая акруга № 91) у сярэдняй школе № 68 прайшло другое пасяджэння Клуба маладых выбаршчыкаў Заводскага раёна сталіцы.

Старшакласнікі ізноў спрабавалі адказаць на пытанне: «Ці лёгка стаць дэпутатам?». Прыемна, што склад удзельнікаў сустрэчы мала змяніўся, многія з іх прысутнічалі на папярэднім пасяджэнні.

У гэты раз ужо вядомыя ўсім «кандыдаты ў дэпутаты», разам са сваёй групай падтрымкі, правялі агітацыйны пікет, а затым паўдзельнічалі ў дэбатах са сваімі апанентамі.

Дзеці добра падрыхтаваліся, выкарыстоўвалі раней падрыхтаваныя агітацыйныя матэрыялы, а пытанні апанентам на дэбатах былі актуальнымі і дастаткова вострымі.

У якасці экспертаў ізноў выйшлі студэнты Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта і Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, члены раённай Школы маладога лідэра «Белай Русі».

У рамках пасяджэння Няхайчык А.У. падзялілася асабістым вопытам удзелу ў тэледэбатах, агітацыйных пікетах у перыяд сваёй выбарчай кампаніі.

Па заканчэнні сустрэчы парламентарый уручыла найбольш актыўным дзецям памятныя падарункі ад Заводскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць