Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


01.12.2018

У першы дзень зімы дэпутат Палаты прадстаўнікоў Няхайчык А.У. (Шабаноўская выбарчая акруга № 91) ініцыіравала правядзенне ў сярэдняй школе № 68 адкрытага пасяджэння Клуба маладых выбаршчыкаў Заводскага раёна сталіцы.

Такія пасяджэнні праводзяцца ў раёне рэгулярна. Сёння старшакласнікі шукалі адказ на пытанне: «Ці лёгка стаць дэпутатам?». Тэму і форму правядзення мерапрыемства прапанавала сама дэпутат.

Няхайчык А.У. стала не толькі ганаровым госцем, але і актыўным удзельнікам пасяджэння раённага Клуба. У ходзе мерапрыемства парламентарый расказала аб сабе, адказала на пытанні дзяцей, а потым прапанавала ім самім паўдзельнічаць у перадвыбарнай кампаніі.


Прысутным трэба было прадставіць свайго кандыдата на адным з асноўных этапаў выбарчай кампаніі — агітацыйным. Усіх удзельнікаў мерапрыемствы падзялілі на каманды, кожная з якіх вырашала свае задачы.


У выніку былі прадстаўлены перадвыбарная праграма кандыдата, агітацыйныя матэрыялы ў яго падтрымку. Маляўнічая паліграфія, яркія лозунгі — усе як на сапраўдных выбарах!


Яшчэ адным выпрабаваннем стала віктарына па выбарчым праве.

У якасці экспертаў няхайчык А.У. запрасіла студэнтаў Беларускага дзяржаўнага эканамічнага універсітэта і Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, членаў раённай Школы маладога лідэра «Белай Русі». Узначаліў групу экспертаў Уладзіслаў Рыбчык — выпускнік сярэдняй школы № 169, студэнт каледжа бізнесу і права, член Маладзёжнай палаты пры Мінскам гарадскім Савеце дэпутатаў.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць