Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.09.2017

У перыяд працы ў ліпені ― верасні 2017 года ў выбарчай акрузе дэпутат Марзалюк І.А. (Магілёўская-Ленінская выбарчая акруга № 84) правёў чатыры асабістыя прыёмы грамадзян і прыняў удзел у шэрагу мерапрыемстваў.

 Так, у ходзе асабістых прыёмаў былі разгледжаны наступныя пытанні:

― функцыянавання жыллёва-камунальнай гаспадаркі;

― працаўладкавання;

― маральнага і духоўнага выхавання маладога пакалення;

― аб перспектывах супрацоўніцтва Магілёўскай вобласці з Кітаем;

― аб спагнанні аліментаў;

― аб гістарычнай дакладнасці фільма «Мацільда» і яго пракаце.

З 28 чэрвеня па 3 ліпеня Ігар Марзалюк разам з магіляўчанамі удзельнічаў у святкаванні 750-годдзя горада Магілёва, а таксама Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.

24 ліпеня ў Магілёўскім аблвыканкаме ў рамках пасяджэння, прысвечанага арганізацыі работы па забеспячэнні выканання заканадаўства Рэспублікі Беларусь па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Магілёўскай вобласці, унёс прапановы па праекце рашэння.

26 ліпеня прыняў удзел у візіце намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Калініна А.М. у горад Быхаў, пасля якога з’явілася надзея, што ў 2018 годзе Быхаўскі замак можа займець другое жыццё праз рэалізацыю мерапрыемстваў Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграмы.

22 верасня ў рамках навукова-метадычнага семінара, які адбыўся ў Магілёўскім аблвыканкаме і быў прысвечаны пытанням аховы гісторыка-культурнай спадчыны, выступіў з дакладам «Прававое суправаджэнне па забеспячэнні законнасці ў галіне археалагічнай спадчыны».

29 верасня ў ходзе візіту намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Жарко В.І. у г. Магілёў прыняў удзел у прадстаўленні на пасаду новага рэктара ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова» Дука Д.У. і новага рэктара ўстановы адукацыі «Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт харчавання» Кіркора М.А.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць