Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


01.08.2017

У перыяд працы з 20 па 28 ліпеня 2017 года ў Белавежскай выбарчай акрузе № 8 дэпутат Стаціўка Ж.У. прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве да дня вызвалення Маларыцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, цырымоніі ўскладання вянкоў да помніка воінам і мірным жыхарам, якія загінулі ў гады вайны.

У рамках адзінага дня інфармавання Ж.У. Стаціўка выступіла на сустрэчы з працоўным калектывам ААТ «Гвозніца» Маларыцкага раёна з інфармацыяй аб асноўных палітычных мерапрыемствах з удзелам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, што прайшлі ў апошні час, аб рабоце Парламента і Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях, правяла асабісты прыём грамадзян. Сумесна са старшынёй райвыканкама ажыццявіла выезд у в. Макраны ў мэтах усебаковага разгляду пастаўленых у калектыўным звароце пытанняў.


Парламентарый удзельнічала ў мерапрыемствах, прысвечаных 200-годдзю г. Жабінкі, падчас якіх павіншавала жабінкаўцаў з юбілеем горада і ўручыла віншавальны адрас ад імя Старшыні Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, прыняла ўдзел у цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў раённага конкурсу «Самая здаровая сям’я — 2017».


Ж.У.Стаціўка прыняла ўдзел у пасяджэнні Брэсцкага абласнога выканаўчага камітэта, на якім былі разгледжаны вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця і выканання бюджэту Брэсцкай вобласці за першае паўгоддзе 2017 года.

У ходзе пашыранага пасяджэння Камянецкага раённага выканаўчага камітэта дэпутат прыняла ўдзел у абмеркаванні пытанняў аб стане работы па ажыццяўленні адміністрацыйных працэдур і рэалізацыі патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27снежня 2006 г. № 2 і аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва.

Парламентарый правяла шэраг рабочых сустрэч з кіраўнікамі мясцовых органаў кіравання па вырашэнні пытанняў, якія паступілі ад выбаршчыкаў.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць