Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


07.06.2019

У перыяд работы ў акрузе з 1 па 7 чэрвеня 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Мірош В. В. (Гарадоцкая выбарчая акруга № 21) правёў асабістыя прыёмы грамадзян і «прамыя тэлефонныя лініі», прыняў удзел у грамадска- значных мерапрыемствах.

1 чэрвеня дэпутат прыняў удзел у раённым свяце народнай творчасці, беларускай паэзіі і фальклору «Гарадоцкі парнас», які праходзіў ва ўрочышчы Вераб'ёвы горы ў г. Гарадок. У праграму мерапрыемства былі ўключаны тэматычныя выставы і пляцоўкі, на якіх былі прадстаўлены макеты самых знакамітых архітэктурных пабудоў раёна, падрыхтаваныя калектывамі ўстаноў раёна. У рамках мерапрыемства, прымеркаванага да Дня абароны дзяцей, прайшлі разнастайныя конкурсы: на лепшы дворык, самы смачны рэцэпт, лепшы экалагічны арт-аб'ект, адбылася спартландыя «Тата, мама, я-разам мы спартыўная сям'я» і многае іншае.

Дэпутат правёў асабістыя прыёмы грамадзян і «прамыя тэлефонныя лініі» ў Запольскім сельскім выканаўчым камітэце, дзе пагутарыў з жыхарамі на хвалюючыя іх тэмы, азнаёміўся з пытаннямі жыццезабеспячэння і гандлю на вёсцы; ва УА «Гарадоцкі дзяржаўны аграрна-тэхнічны каледж», УАЗ «Гарадоцкая ЦРБ» і УП «Шумілінская ПМК-70», дзе акрамя прыёму абмеркаваў з кіраўніцтвам і калектывам устаноў і прадпрыемства перспектывы і тэндэнцыі развіцця рэгіёну, пытанні паляпшэння якасці абслугоўвання насельніцтва.

Сустрэўся з кіраўніцтвам ААТ «Белвітуніфарм», азнаёміўся з новымі інавацыйнымі распрацоўкамі лінейкі прэпаратаў ветэрынарнага прызначэння. Не пакінуў без увагі ААТ «Віцебская бройлерная птушкафабрыка» і «Птушкафабрыка Гарадок», абмеркаваў з кіраўніцтвам пытанні павелічэння экспартнага патэнцыялу прадпрыемстваў і збыту прадукцыі. Сумесна з кіраўніцтвам Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта здзейсніў аб'езд тэрыторый сельскагаспадарчага прызначэння раёна, азнаёміўся з ходам нарыхтоўкі кармоў. Пабываў з рабочым візітам у Бабініцкім сельскім выканаўчым камітэце Віцебскага раёна па пытанні ўстаноўкі смеццевых кантэйнераў. Сустрэўся з кіраўніцтвам ААТ «Даламіт» для абмеркавання пытанняў вытворчасці і прымянення ў сельскагаспадарчай галіне сырамалотага даламіту і інвестыцый для мадэрнізацыі прадпрыемства.


7 чэрвеня па просьбе сваіх калегаў-дэпутатаў Гомельшчыны стаў ініцыятарам акцыі ўрачыстай перадачы зямлі з радзімы Героя Савецкага Саюза Пятра Акуцыёнка, які загінуў у 1943 годзе ў баі каля н.п. Лоеў. Зямля з Шуміліншчыны папоўніць Курган Славы Гомельшчыны, які з'яўляецца адным з месцаў памяці воінам-вызваліцелям і куды звозіцца зямля з месцаў баявой славы, гарадоў-герояў Беларусі, Расіі і Украіны.

Больш падрабязную інфармацыю пра мерапрыемства можна прачытаць тут. http://www.shumilino.by/?p=48556


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць