Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.03.2018

У перыяд работы ў акрузе з 19 па 23 сакавіка 2018 года Міраш В.В. (Гарадоцкая выбарчая акруга №21) пабываў з рабочымі візітамі на прадпрыемствах рэгіёну, правёў асабістыя прыёмы грамадзян, прыняў ўдзел у сесіі Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў.

19 сакавіка ў рамках рабочай паездкі ў Шумілінскі раён дэпутат пабываў у вытворчым цэху ААТ «Малако» ў г. п. Шуміліна, на КУСП «Шумілінская ПМК-70» і ААТ «Абальскі керамічны завод» і абмеркаваў з кіраўніцтвам прадпрыемстваў найбольш актуальныя праблемы і шляхі іх рэалізацыі.

20 сакавіка Віктар Вікенцьевіч пры ўдзеле старшыні Віцебскага раённага Савета дэпутатаў В.В. Дарожкіна правёў асабістыя прыёмы грамадзян у Тулаўскім і Бабінічскім сельскіх выканаўчых камітэтах і ў Віцебскім раённым выканаўчым камітэце. Паступілі пытанні, якія тычыліся стану ачышчальных збудаванняў, рамонту дарог і асвятлення, парадку прадастаўлення зямельнага ўчастка і інш . Усе звароты ўзяты дэпутатам пад асабісты кантроль.

21 сакавіка дэпутат пабываў з рабочым візітам на Гарадокщыне, наведаў УП «Гарадоцкая ПМК-51», Гарадоцкі філіял УП «Віцебскаблгаз» і абмеркаваў з кіраўніцтвам пытанні газіфікацыі населеных пунктаў, на базе ДЛГУ «Гарадоцкі лясгас» падняў пытанне нарыхтоўкі дроў для насельніцтва па раней атрыманаму звароту.

23 сакавіка парламентарый прыняў удзел у сесіі Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў «Аб стане і перспектывах развіцця сістэмы адукацыі Шумілінскага раёна» і правёў асабісты прыём грамадзян у Светласельскім сельвыканкаме Шумілінскага раёна.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць