Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.12.2017

У перыяд работы ў акрузе з 22 па 24 снежня 2017 года Міраш В.В. (Гарадоцкая выбарчая акруга № 21) прыняў удзел ва ўрачыстасцях, прысвечаных 74-й гадавіне вызвалення Гарадокщыны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, адкрыццю Народнага музея Баявой Славы СШ №1 і 95-годдзю аддзялення Беларусбанка г. Гарадка.

22 снежня Віктар Вікенцьевіч прыняў удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 74-й гадавіне вызвалення Гарадоцкага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якія прайшлі ў райцэнтры. Ускладаннем гірлянды славы да памятнага знаку 12-ці воінскім злучэнням, якія вызвалялі Гарадок, і хвілінай маўчання гарадакчане ўшанавалі памяць герояў.


Парламентарый звярнуў увагу навучэнцаў-удзельнікаў акцыі «Мы перамаглі!», якія прыйшлі ў гэты дзень на цэнтральную плошчу горада з партрэтамі сваіх дзядоў і прадзедаў, якія змагаліся на вайне – на тое, што памятаць пра сваіх продкаў-герояў трэба кожны дзень, вучыцца і працаваць, услаўляючы сваю малую радзіму.

У рамках мерапрыемства ў фае Гарадоцкага дома культуры былі арганізаваны выставы «Хай будзе з Вамі памяць», «У баях за Айчыну стаялі», працавала інтэрактыўная зона «Гарадокщына партызанская», дэманстравалася віртуальная выстава «Вуліца нашай Перамогі», адбыўся тэматычны канцэрт «Пакуль мы помнім-мы жывем!», якія дэпутат не пакінуў без увагі.

23 снежня Міраш В.В. пабываў на ўрачыстым адкрыцці Народнага музея Баявой Славы СШ №1 г. Гарадка. Сёння экспазіцыйныя плошчы музея, які дзейнічаў на тэрыторыі навучальнай установы з 1983 года, істотна пашыраны. У аснову кампазіцыі закладзены матэрыялы аб Гарадокщыне ў гады яе акупацыі, вызвалення, подзвігі землякоў у час вайны, а таксама аб гісторыі і дасягненнях школы, аб людзях, якія з'яўляюцца гонарам раёна. Дэпутат разам з іншымі ганаровымі гасцямі стаў адным з першых наведвальнікаў і тых, каму было даверана перарэзаць чырвоную стужачку. Пасля агляднай экскурсіі адбылася цырымонія ўручэння членскіх білетаў ГА «БРСМ» старшакласнікам першай школы.


24 снежня дэпутат асабіста павіншаваў кіраўніцтва і супрацоўнікаў аддзялення ААТ «ААБ Беларусбанка» г. Гарадка са знакавай датай – 95-годдзе з дня заснавання і адзначыў, што "Беларусбанк" нездарма заслужыў рэпутацыю самага надзейнага і аўтарытэтнага «народнага» банка, які дынамічна развіваецца.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць