Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.09.2018

У перыяд работы ў выбарчай акрузе ў верасні 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Віктар Вікенцьевіч Мірош (Гарадоцкая выбарчая акруга № 21) правёў асабістыя прыёмы грамадзян, прыняў удзел у пасяджэнні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў і ў значных для рэгіёна мерапрыемствах.


Міраш В.В. прыняў удзел у пасяджэнні Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў па пытанні: «Аб рабоце органаў мясцовага кіравання і самакіравання ў першым паўгоддзі 2018 года па забеспячэнні ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця падведамасных тэрыторый».

Дэпутат правёў асабістыя прыёмы грамадзян у Мішневіцкім сельскім выканаўчым камітэце Шумілінскага раёна і ў Бычыхінскім сельскім выканаўчым камітэце Гарадоцкага раёна. Усе пытанні, якія паступілі падчас прыёму, дэпутат паабяцаў дэталёва вывучыць і па магчымасці дапамагчы вырашыць.

21 верасня ў гонар святкавання Міжнароднага дня міру парламентарый прыняў удзел у адкрыцці першай у Віцебскай вобласці Школе міра, якое адбылося на базе СШ№1 г. Гарадка, па ініцыятыве Віцебскага абласнога аддзялення Беларускага Фонду міру. Адкрыццё школы адбылося ў рамках Міжнароднага злёту юных пасланнікаў міру, які арганізаваны на Віцебшчыне і ўпершыню аб'яднаў рабят Гарадокшчыны, Шуміліншчыны і гарпасёлка Дзедзянёва Маскоўскай вобласці.



Затым Віктар Вікенцьевіч прыняў удзел ва ўрачыстай цырымоніі перадачы зямлі з воінскіх пахаванняў пасольству Рэспублікі Малдова ў Рэспубліцы Беларусь, якая прайшла ў аг.Вароны Віцебскага раёна. Праект Пасольства Рэспублікі Малдова па ўвекавечанні памяці малдаўскіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні Беларусі, пачаўся летась у Бабруйску, а завяршыўся на Віцебшчыне.


У гэты ж дзень са старшынёй Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Шарстнёвым Мікалаем Мікалаевічам з мэтай азнаямлення з ходам правядзення ўборачнай кампаніі дэпутат пабываў на агракомплексах імя М. Ф. Шмырова і М. С. Сільніцкага ААТ "Віцебская бройлерная птушкафабрыка".

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць