Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.09.2019

У перыяд работы ў выбарчай акрузе з 16 па 20 верасня 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Міраш В.В. (Гарадоцкая выбарчая акруга № 21) правёў асабістыя прыёмы грамадзян і здзейсніў шэраг рабочых паездак.

16 верасня Віктар Вікенцьевіч правёў асабісты прыём грамадзян у аг.Кастрычніцкая Віцебскага раёна на базе УА «Віцебскі дзяржаўны прафесійна-тэхнічны каледж сельскагаспадарчай вытворчасці». Пагутарыўшы з выбаршчыкамі, якія прыйшлі на прыём і выслухаўшы набалелыя праблемы, дэпутат абмеркаваў з кіраўніцтвам навучальнай установы пытанні праходжання вытворчай практыкі навучэнцамі, азнаёміўся з матэрыяльна-тэхнічнай базай каледжа.

Таксама парламентарый правёў прыёмы і «прамыя тэлефонныя лініі»: 17 верасня — у Дабейскім сельскім выканаўчым камітэце Шумілінскага раёна, 18 — Даўгапольскім сельскім выканаўчым камітэце Гарадоцкага раёна, 19 — Янавічскім сельскім выканаўчым камітэце Віцебскага раёна. Пытанні, якія паступілі падчас прыёмаў, тычыліся ў асноўным добраўпарадкавання, землеўпарадкавання, нерухомай маёмасці, апрацоўкі сельскагаспадарчага ўчастка, вывазу смецця, гандлю і будаўніцтва станцыі абезжалезвання вады. Некаторыя пытанні вырашаны падчас прыёму, па астатніх дадзены тлумачэнні.

У рамках рабочых візітаў сустрэўся з кіраўніцтвам Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта, у прыватнасці, з намеснікам старшыні Яфрэмавым Барысам Сяргеевічам па пытаннях развіцця аграпрамысловага комплексу і ільновытворчасці; з кіраўніцтвам Віцебскага, Гарадоцкага і Шумілінскага райвыканкамаў – па пытаннях ходу ўборачнай і корманарыхтоўчай кампаніі, а таксама для вырашэння праблем, агучаных грамадзянамі падчас асабістых прыёмаў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць