Рус Бел En
23.06.2018

У перыяд работы ў выбарчай акрузе з 18 па 23 чэрвеня дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Міраш В.В. (Гарадоцкая выбарчая акруга №21) прыняў удзел у сесіях абласнога і раённых Саветаў дэпутатаў, правёў асабістыя прыёмы грамадзян і «прамыя лініі», здзейсніў рабочую паездку ў фермерскую гаспадарку Шумілінскага раёна.

На мінулым тыдні Міраш Віктар Вікенцьевіч прыняў удзел у пасяджэнні прэзідыума Віцебскага раённага Савета дэпутатаў на тэму «Аб садзейнічанні занятасці насельніцтва, развіцці рамеснай і турыстычнай дзейнасці на тэрыторыі раёна»; Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў «Аб мерах, якія прымаюцца гарадскімі і раённымі Саветамі дэпутатаў, горрайвыканкамамі па развіццю прадпрымальніцтва ў рамках выканання дэкрэтаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 мая 2012 г. № 6 «Аб стымуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці на тэрыторыі сярэдніх, малых гарадскіх паселішчаў, сельскай мясцовасці», ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва», Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 22 верасня 2017 г.№ 345 «Аб развіцці гандлю, грамадскага харчавання і бытавога абслугоўвання»; Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў «Аб выкананні на тэрыторыі раёна рэгіянальнага комплексу мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы «Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь « на 2016-2020 гг.» і «Аб выкананні рашэння Шумілінскага раённага Савета дэпутатаў ад 21 сакавіка 2017 г. №131 «Аб стане злачыннасці і мерах па забеспячэнні грамадскага парадку, захаванасці дзяржаўнай маёмасці і законных інтарэсаў грамадзян».

Парламентарый правёў асабістыя прыёмы грамадзян у Вымнянскам і Задуброўскім сельскіх выканаўчых камітэтах Віцебскага раёна і ў Віраўлянскам сельскім выканаўчым камітэце Гарадоцкага раёна. Пытанні, якія паступілі, тычыліся ўстаноўкі індывідуальнага ацяпляльнага катла, капітальнага рамонту, якасці ацяплення і г. д.

Таксама пабываў у Межанскім сельвыканкаме па прычыне звароту, які паступіў раней, для вывучэння сітуацыі на месцы, сустрэўся з жыхарамі і абмеркаваў набалелыя пытанні.

 У рамках наведвання Щуміліншчыны пабываў у сялянскай (фермерскай) гаспадарцы «Родник»  Шумілінскага раёна, дзе абмеркаваў з кіраўніцтвам пытанні нарыхтоўкі кармоў, насенняводства і іншыя праблемныя для сельскагаспадарчага прадпрыемства пытанні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць