11.05.2019

У перыяд тыднёвай працы ў акрузе ў маі 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Наталія Жыбуль сустрэлася з працоўнымі калектывамі, а таксама ажыццявіла асабістыя прыёмы грамадзян

Дэпутат правяла прыёмы ў аграгарадку Лыцавічы Іжскага сельскага савета Вілейскага раёна і аграгарадку Будслаў Мядзельскага раёна. Кола пытанняў, якія падымаліся выбаршчыкамі ў ходзе прыёмаў, было вельмі разнастайным. Гэта і работа прамтаварнай крамы і філіяла аддзялення банка, вызначэнне межаў зямельных участкаў, забеспячэнне пітной вадой, змена рэжыму працы грамадскай лазні і інш.

Наталія Пятроўна ўважліва выслухоўвала грамадзян і старанна пазначала ўсё, пра што гаварылі выбаршчыкі. У некаторых выпадках ажыццяўляўся выезд на месца. І як заўсёды, усе прынятыя пытанні будуць старанна прапрацаваны з мясцовымі органамі ўлады, дзяржаўнымі арганізацыямі і пастаўлены на кантроль. Па выніках разгляду ўсе выбаршчыкі, якія звярнуліся да свайго дэпутата, будуць інфармаваныя.

На сустрэчах з працоўнымі калектывамі Наталія Пятроўна расказала аб сваёй дэпутацкай дзейнасці, аб працы Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтву, членам якой яна з'яўляецца, аб заканатворчай дзейнасці парламентарыяў, пра работу з выбаршчыкамі ў выбарчай акрузе, ключавых аспектах Паслання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Г.Лукашэнкі беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу Рэспублікі Беларусь. Больш падрабязна спынілася на зменах і дапаўненнях, якія плануецца ўнесці ў Законы Рэспублікі Беларусь «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг», а таксама «Аб пахаванні і пахавальнай справе», выслухала меркаванні і прапановы па асобным палажэнням Законаў.

Таксама Жыбуль Н.П., з'яўляючыся членам грамадскай арганізацыі «Беларускі саюз жанчын», прыняла актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае», прысвечанай 75-й гадавіне вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне .

Спіс дэпутатаў: Жыбуль Наталія Пятроўна
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць