Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.06.2019

У перыяд з 20 па 23 чэрвеня 2019 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Мірош В.В. (Гарадоцкая выбарчая акруга №21) працаваў у сваёй выбарчай акрузе.

20 чэрвеня дэпутат прыняў удзел у рабоце дванаццатай сесіі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання на тэму: «Аб забеспячэнні бяспекі аб'ектаў з масавым і (або) кругласутачным знаходжаннем (навалай) людзей, а таксама выбухованебяспечных аб'ектаў».

21 чэрвеня прыняў удзел у чарговым пасяджэнні Гарадоцкага раённага выканаўчага камітэта. На парадку дня былі разгледжаны пытанні:

1.            Аб мерах, якія прымаюцца аддзелам унутраных спраў, іншымі суб'ектамі прафілактыкі па папярэджанні правапарушэнняў і злачынстваў на аб'ектах аграпрамысловага комплексу раёна, а таксама ў сельскіх населеных пунктах.

2.            Аб гатоўнасці сельскагаспадарчых і абслугоўваючых арганізацый раёна да ўборкі ўраджаю 2019 года і сяўбы азімых культур пад ураджай 2020 года.


23 чэрвеня Віктар Вікенцьевіч прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 75-годдзю вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 95-годдзю ўтварэння Шумілінскага раёна. У праграме мерапрыемства — урачыстае ўручэнне грамат, юбілейных медалёў, паказальныя выступленні вайскоўцаў, тэатралізаваны рэквіем, святочны канцэрт, работа пляцовак і выстаў, прысвечаных творчасці майстроў Шуміліншчыны і памятным месцам, звязаным з падзеямі Вялікай Айчыннай вайны, фотавыстаў.

Больш падрабязную інфармацыю аб мерапрыемстве можна даведацца ў наступным відэа. https://vtv.by/2019/06/24/v-shumilino-otmetili-75-letie-osvobozhdenija/


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць