Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
У перыяд з 23 па 25 студзеня 2018 года парламенцкая дэлегацыя ў складзе старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі Наумовіча А.М. і члена Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па эканамічнай палітыцы Канапацкай Г.А. прыняла ўдзел у зімовай сесіі Парламенцкай асамблеі Савета Еўропы, якая прайшла ў г. Страсбургу.

Знаходзячыся ў г. Страсбургу, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь прынялі ўдзел у пасяджэннях Камісіі ПАСЕ па палітычных пытаннях і дэмакратыі, правялі двухбаковыя сустрэчы з дакладчыкам ПАСЕ па Беларусі А.Рыгоні, дакладчыкам ПАСЕ па тэматыцы «Надзейнасць і бяспека атамных станцый у Еўропе» А.Гюнай, генеральным дакладчыкам ПАСЕ па тэматыцы смяротнага пакарання І.Круштэнам, дырэктарам Савета Еўропы па палітычных пытаннях А.Гесэлем, кіраўніком дэпартамента Савета Еўропы па дэмакратычным кіраванні Д.Папеску, а таксама кіраўніком дэпартамента Савета Еўропы па імплементацыі правоў чалавека на нацыянальным узроўні Т.Тэрмачыч.
У ходзе праведзеных сустрэч бакі абмяняліся думкамі аб бягучай палітычнай сітуацыі ў Беларусі, ходзе выбарчай кампаніі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў. Даведзена інфармацыя аб ходзе дзейнасці і планах на 2018 год рабочай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання як інструмента пакарання, які ўжываецца ў Беларусі.