Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.04.2019

У раённым цэнтры культуры 30 красавіка адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае святу працы і 115-годдзю прафсаюзнага руху Рэспублікі Беларусь. У ім прынялі ўдзел ветэраны прафруху, яго актыў, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый, старшыні саветаў мясцовага ўзроўню, прадстаўнікі грамадскасці. 

Таксама прысутнічалі старшыня Мінскага райвыканкама Іван Крупко, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Курсевіч і Мікалай Улаховіч, старшыня Мінскага раённага Савета дэпутатаў Юлія Бялянкіна, намеснік старшыні Мінскага райвыканкама Ірына Ціхонка.

Мерапрыемства адкрыў старшыня Мінскага раённага аб'яднання арганізацый прафсаюзаў Аляксандр Мякіннік. Ён падзякаваў членам прафсаюзаў і ўсім працаўнікам прысталічча за высокія вытворчыя дасягненні, якія з году ў год тут памнажаюцца. «Мы разам будуем будучыню сваёй краіны», – сказаў прафсаюзны лідэр.

Да прысутных звярнуўся старшыня Мінскага райвыканкама Іван Крупко. Ён назваў прафсаюзы рэальнай сілай, здольнай увасобіць любыя задачы, пастаўленыя кіраўніком дзяржавы і самім жыццём.

З прывітальным словам выступіла дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Заслаўскай выбарчай акрузе №77 Валянціна Курсевіч. У сваім выступленнi парламентарый адзначыла, што прафсаюзы стаяць на абароне сацыяльна-эканамічных і прафесійных інтарэсаў людзей, забяспечваюць абарону законных правоў і годны ўзровень жыцця грамадзян. Прафсаюзы заўсёды і ўсюды там, дзе чалавек працы з яго штодзённымі клопатамі і радасцямі.

Удзельнікаў форуму віталі таксама кіраўнікі раённых і асобных арганізацый галіновых прафсаюзаў: Валянціна Кулеш, Святаслаў Марцінчык, Валянціна Кузьміч, Ала Граковіч, Ірына Чумак, Святлана Жукоўская, Марына Мотыль.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць