Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


03.01.2018

У рамках акцыі «Нашы дзеці» дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Кананчук Т.П. наведала дзяржаўную ўстанову адукацыі "Слаўгарадскі раённы цэнтр карэкцыйна - развіваючага навучання і рэабілітацыі" і аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў установы «Слаўгарадскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва" ў г.Славгороде Магілёўскай вобласці.

Парламентарый разам са Снягуркай і старшынёй раённага Савета дэпутатаў   Бычик В.І. цёпла і сардэчна павіншавалі дзяцей і дарослых людзей з абмежаванымі магчымасцямі з святамі, падарылі падарункі, тарты, мандарыны.

Для займальных і творчых заняткаў людзей з абмежаванымі магчымасцямі, якія наведваюць аддзяленне дзённага знаходжання інвалідаў установы «Слаўгарадскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва», Таццяна Пятроўна падарыла выжыгацель з насадкамі па дрэве, які ім неабходны для развіцця дробнай маторыкі, уседлівасці, акуратнасці. Дырэктару дзяржаўнай установы адукацыі "Слаўгарадскі раённы цэнтр карэкцыйна - развіваючага навучання і рэабілітацыі" Лукашковай А.І. быў уручаны сертыфікат на набыццё паліва для дастаўкі дзяцей на святочнае навагодняе мерапрыемства ў г. Гомель.


Цёплыя абдымкі, ўсмешкі, радасць, дабро панавалі ў дзяцей і дарослых, бо дабрыня - гэта мова, на якой нямыя могуць казаць, а глухія - чуць.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць