Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


24.11.2018

У рамках працоўнага тыдня ў акрузе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь А.А. Рыбак правёў асабісты прыём грамадзян.

У гэты дзень на прыём прыйшлі 5 салігарчанаў. Пытанні, з якімі грамадзяне звярнуліся да дэпутата, у асноўным тычыліся добраўпарадкавання горада, рамонту жылфонду, паслуг ЖКГ, безбар'ернага асяроддзя ў горадзе.

На традыцыйнай сустрэчы з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі былі абмеркаваны найбольш актуальныя тэмы, якія хвалююць выбаршчыкаў, асветлены пытанні дзейнасці парламента.

А.А. Рыбак адзначае, што, мабыць, самая актуальная тэма ва ўсіх дэпутатаў і выбаршчыкаў — гэта ЖКГ і добраўпарадкаванне.

На бліжэйшай сесіі будзе прыняты ў новай рэдакцыі Жыллёвы кодэкс Рэспублікі Беларусь. Пытанні, якія хвалявалі нашых грамадзян, знойдуць там сваё адлюстраванне.

— У цяперашні час дэпутаты сумесна з Саветам міністраў Рэспублікі Беларусь прапрацоўваюць пытанне цеплавой мадэрнізацыі дамоў з выкарыстаннем як бюджэтных сродкаў, так і сродкаў насельніцтва. Гэта з'яўляецца яшчэ адным пацвярджэннем таго, што пытанні жылля і побыту пастаянна знаходзяцца ў цэнтры ўвагі парламента, — адзначыў Андрэй Анатольевіч.

Нямала існуе пытанняў больш складаных і дыскусійных. Адзін з іх — аб унясенні змяненняў у артыкул 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (незаконны абарот наркатычных сродкаў). На бліжэйшай сесіі будзе разгледжан закон у новай рэдакцыі.

Грамадзяне, якія апынуліся ў складанай сітуацыі з-за парушэння антынаркатычнага заканадаўства (у іх ліку як асуджаныя, так і іх сваякі, блізкія), магчыма, спадзяваліся на хуткае вырашэнне пытання аб змякчэнні пакарання за распаўсюд наркотыкаў і псіхатропаў. Але ў адзін момант вырашыць яго не атрымоўваецца, паколькі меркаванні тых, хто распаўсюджваў забароненыя рэчывы і тых, хто ад іх пацярпеў — палярна супрацьлеглыя.

У ходзе працы над дадзенай тэмай парламентарыі сустракаліся з прадстаўнікамі Вярхоўнага суда, пракуратуры і іншых праваахоўных структур, якія ўдзельнічаюць у гэтым працэсе. Знойдзена нейкае кампраміснае рашэнне, і ў заканадаўстве прагучыць тое, што было ўжо напрацавана, у тым ліку і дэпутатамі. У наступным годзе яшчэ чакае работа па гэтай праблеме з удзелам усіх зацікаўленых.

У цяперашні час А.А. Рыбак з'яўляецца ўдзельнікам рабочай групы пад старшынствам першага віцэ-прэм'ера А.Г. Турчына па ўдасканаленні парадку збірання дзяржпошліны за допуск да дарожнага руху. На чарговым пасяджэнні рабочай групы працягнулася прапрацоўка гэтага пытання.

Салігорцы звярталіся да дэпутата па праблеме дрэннай якасці мабільнай сувязі ў некаторых сельскіх населеных пунктах. У вырашэнні гэтага пытання ёсць пэўны поспех. Так, А.А. Рыбак пабываў разам з прадстаўніком мабільнага аператара МТС у в. Паварчыцы. Тут ўстаноўлена новая вышка МТС. Вырабленыя спецыялістамі замеры паказалі, што ўзровень сувязі падвысіўся: палепшылася галасавая сувязь, нармальна функцыянуе і мабільны інтэрнэт. Так што, па словах дэпутата, цяпер трэба будзе рашэнне аналагічнай праблемы з аператарам сувязі Велком.

А.А. Рыбак перакананы, што паступова вырашацца ўсе праблемныя пытанні, паколькі невырашальных няма.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць