Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


30.07.2018

У рамках працы ў Быхаўскай выбарчай акрузе № 81 у ліпені 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяны Кананчук наведала Быхаўскі, Касцюковіцкі і Слаўгарадскі раёны.

Таццяна Пятроўна прыняла ўдзел у планавым пасяджэнні выканкама Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта, на якім былі заслуханыя пытанні аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна за першае паўгоддзе 2018 года, аб працы са зваротамі грамадзян.

Парламентарый правяла прыёмы грамадзян і прамыя лініі. Прыёмы грамадзян і прамыя лініі адбыліся ў раённых выканаўчых камітэтах г.Быхова, г.Славгорода і ў грамадска-прававой прыёмнай Касцюковіцкай раённай арганізацыі РГА "Белая Русь". Прадметам абмеркавання сталі пытанні землекарыстання, жыллёва - камунальнай сферы, закупа лішкаў малака ў насельніцтва, выканання ўмоў дагавора паміж уладальнікам асабістай дапаможнай гаспадаркі і сельскагаспадарчым прадпрыемствам, а таксама магчымасці скасавання працоўных адносін па ініцыятыве работніка. Кожны зварот разгледжаны і дадзены тлумачэнні, асобныя - ўзяты на кантроль. Усяго паступіла 8 зваротаў, 3 - на прамую лінію, 5- на асабісты прыём грамадзян.



Працуючы ў акрузе, парламентарый таксама сустрэлася з лідэрамі прафсаюзных арганізацый Быхаўскага і Касцюковіцкага раёна па абмеркаванні норм законапраекта «Аб змяненні некаторых законаў Рэспублікі Беларусь». На сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні працоўнага заканадаўства, а менавіта, новыя ўмовы тэрміновага працоўнага дагавора, часовага пераводу работніка на іншую працу, дадатковыя ўмовы спынення працоўнага дагавора, а таксама магчымасць прадастаўлення бацьку водпуску без захавання заработнай платы тэрмінам да 14 дзён пры нараджэнні дзіцяці і іншыя нормы законапраекта.


Таццяна Пятроўна прыняла ўдзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных 165-годдзю Пажарнай службы Рэспублікі і ўручыла падзякі Старшыні Палаты прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь начальніку Слаўгарадскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Галіцкаму В.У. і начальніку Касцюковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Петрусевіч У.М. за шматгадовую добрасумленную працу, узорнае выкананне службовых абавязкаў.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць