Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


03.01.2019

У рамках правядзення Рэспубліканскай дабрачыннай акцыі «Нашы дзеці» напярэдадні Новага года старшыня Мінскага раённага выканаўчага камітэта Іван Крупко і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Курсевіч пабывалi у Дзіцячай вёсцы «Вытокі».

Госці павіншавалі дзяцей і іх бацькоў-выхавальнікаў з навагоднімі і каляднымі святамі, уручылі дзецям падарункі. У мерапрыемстве таксама прынялі ўдзел намеснік старшыні Мінскага райвыканкама Ірына Цiхонка, начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму Мінскага райвыканкама Валянціна Астапенка, намеснік дырэктара холдынгу «Мінск Крышталь Груп» Васіль Малікаў.

У пачатку святочнага ранішніка Дзед Мароз і Снягурачка павіншавалі яго ўдзельнікаў з Новым годам, а яшчэ выканалі запальны рок-н-рол і народныя танцы. Узнагародай казачным персанажам сталі бурныя апладысменты жыхароў Дзіцячай вёскі. Дзецi і дарослыя вадзілі карагоды, спявалі песні, скакалі.

Святочную праграму для дзяцей і іх бацькоў падрыхтавалі работнікі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Мінскага раёна з аграгарадка Сеніца.

Віншуючы юных жыхароў Дзіцячай вёскі, Іван Крупко сказаў, што для дзяцей Новы год і Каляды — самыя доўгачаканыя і радасныя святы. У гэтыя дні выконваюцца іх самыя запаветныя жаданні.

Святочная праграма на гэтым не скончылася. Госці «Вытокаў» сустрэліся са шматдзетнай сям'ёй Дзіцячай вёскі «Вытокі» Сяргеем і Вольгай Бандарэвічамі, у сям'і якіх выхоўваюцца дзевяць дзяцей. Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Курсевіч Валянціна Вацлаваўна цёпла павіншавала бацькоў і іх дзяцей, уручыла ім кнігі для сямейнай бібліятэкі, білеты на навагодні паказ у Тэатр юнага гледача і прысмакі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць