Рус Бел En
22.06.2018

У рамках работы ў акрузе ў чэрвені 2018 года дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Кананчук правяла шэраг сустрэч у Быхаўскім, Слаўгарадскім і Краснапольскім раёнах Магілёўскай вобласці.

У рамках работы ў акрузе ў чэрвені 2018 года дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Таццяна Кананчук правяла шэраг сустрэч у Быхаўскім, Слаўгарадскім і Краснапольскім раёнах Магілёўскай вобласці.

У Быхаўскім раёне дэпутат прыняла ўдзел у пасяджэнні Рэгіянальнага савета па тэме: «Гарызантальная інтэграцыя рэгіянальнага плана на аснове акселераторов МАРs; маніторынг і ацэнка рэалізацыі рэгіянальнага плана ». Мерапрыемства адбылося ў рамках навучальнага курса «Маніторынг, ацэнка і дапрацоўка мясцовых стратэгій устойлівага развіцця ў Беларусі». У мерапрыемстве ўзялі ўдзел мясцовыя органы ўлады і грамадскасць пяці раёнаў Магілёўскай вобласці, супрацоўнікі Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый, а таксама загадчык Магілёўскага рэгіянальнага цэнтра НДЭІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь.

У ходзе мерапрыемства былі вызначаны прынцыпы сеткавага ўзаемадзеяння паміж удзельнікамі рэгіянальных працэсаў. На пасяджэнні быў прэзентаваны абноўлены сайт localproject.by. Удзельнікі ўнеслі свае прапановы па яго дапрацоўцы і далейшаму прасоўванню платформы, як аднаго з інфармацыйных інструментаў Рэгіянальнага савета.

 У Слаўгарадскім раёне, парламентарый сустрэлася з жыхарамі Засажэўя, дзе абмеркавалі пытанні занятасці, забяспечанасці насельніцтва таварамі і паслугамі, якія ажыццяўляюцца на тэрыторыі Кабінагорскага сельсавета. Наведваючы аб'екты аграэкатурызму, Таццяна Пятроўна цікавілася ходам рэалізацыі праектаў «Ад вытокаў да развіцця» і «Амулет Прысож’я».

На сустрэчы з ідэалагічным актывам Слаўгарадскага раёна ў г.Слаўгарадзе, а таксама на сустрэчы з кіраўнікамі раённых службаў і аддзелаў Краснапольскага райвыканкама ў г.п.Краснаполле, дэпутат выступіла з пытаннем "Прыродныя рэсурсы і іх рацыянальнае выкарыстанне ў Рэспубліцы Беларусь". У сваім выступленні, Таццяна Пятроўна звярнула ўвагу на ўдасканаленне заканадаўства ў экалагічнай сферы, на важнасць і своечасовасць інфармавання насельніцтва ў пытаннях аховы навакольнага асяроддзя, акцэнтавала ўвагу на тое, што дзяржаўная экалагічная палітыка накіравана на паляпшэнне якасці жыцця і ўмоў працы грамадзян, рацыянальнае выкарыстанне і ахову прыродных рэсурсаў, распрацоўку і ўкараненне ў практыку «зялёных тэхналогій.

У г.п. Краснаполле, Таццяна Пятроўна правяла прамую лінію і прыём грамадзян. Пытанні, якія паступілі на разгляд да дэпутата тычыліся добраўпарадкавання, развіцця ў раёне праектнай дзейнасці, тлумачэнні заканадаўства.

Завяршыўся працоўны тыдзень дэпутата ў акрузе удзелам у круглым стале «Пераход да лічбавай эканомікі,  як ўмовы  канкурэнтаздольнасці Беларусі і Расіі». Дадзенае мерапрыемства прайшло ў ААТ «Магілёўліфтмаш» пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Уладзіміра Панцюхова ў рамках падрыхтоўкі да правядзення V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць