Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


19.02.2019

У рамках работы ў акрузе ў лютым 2019 годзе Тацяна Кананчук, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Быхаўскай выбарчай акругі № 81, наведала Краснапольскі і Касцюковіцкі раён.

У г. Касцюковічы парламентарый прыняла ўдзел у планавым пасяджэнні выканкама Касцюковіцкага раённага выканаўчага камітэта, якое  адбылося 19 лютага 2019 года. На пасяджэнні выканкама было разгледжана пытанне аб стане вытворчага траўматызму, выканання заканадаўства аб ахове працы ў арганізацыях раёна ў адпаведнасці з Дырэктывай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванню бяспекі і грамадскай дысцыпліны».

Дэпутат звярнула асаблівую ўвагу на важнасць разгляданага пытання, што датычыцца забеспячэння бяспекі жыцця і здароўя работнікаў у працэсе іх працоўнай дзейнасці, праінфармавала прысутных аб некаторых зменах у заканадаўстве аб ахове працы, якія разглядаюцца ў цяперашні час у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.


 

Працуючы ў акрузе, Таццяна Кананчук сустрэлася са сваімі выбаршчыкамі. Парламентарый правяла два асабістых прыёма грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у г.Касцюковічы і г.п.Краснополье.


На асабісты прыём да дэпутата паступіла тры звароты, адно з іх — калектыўнае. Звароты тычыліся пытанняў працаўладкавання, газіфікацыі жылых памяшканняў, абгрунтаванасці судовай пастановы. Кожны зварот разгледжаны і дадзены тлумачэнні, адзін з іх — узяты на кантроль.


Па ініцыятыве парламентарыя ў Краснапольскім раённым Савеце дэпутатаў адбылася сустрэча з удзелам дырэктара Міжнароднага фонду развіцця сельскіх тэрыторый Тарасюка С.В і ініцыятыўнай групы раёна па рэалізацыі праекта «Зялёная эканоміка саду для будучага вёскі», што фінансуецца Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Тут былі разгледжаны пытанні па ўстойлівасці гэтага праекта, яго ўплыву на развіццё сельскіх тэрыторый.



Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць