Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне
Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Факс: +375 (17) 222-32-13
Тел.: +375 (17) 222-64-75
+375 (44) 755-22-94
Электронная пошта:
inform@house.gov.by
У рамках работы ў акрузе з 19 па 23 лістапада 2018 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Курсевіч В.У. правёў шэраг мерапрыемстваў.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валерый Віктаравіч у рамках працы ў акрузе:
- правёў чарговы прыём грамадзян Аўтазаводскай выбарчай акругі ў бібліятэцы, размешчанай у мікрараёне «Чыжоўка» па адрасу: праезд Ташкенцкі, 3. Грамадзяне звярталіся па пытаннях, звязаных з капітальным рамонтам жылых дамоў, па жыллёва-камунальных пытаннях, па транспартным забеспячэнні, па аплаце жыллёва-камунальных паслуг. Па ўсіх пытаннях высланы дэпутацкія запыты ў адпаведныя ўстановы і арганізацыі для прыняцця мер рэагавання на звароты грамадзян.
- правёў сустрэчы:
з працоўным калектывам ліцейнага завода ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ», падчас якой падвёў вынікі працы ў парламенце і ў выбарчай акрузе за 2017 год і 10 месяцаў 2018 года, адказаў на многія хвалюючыя пытанні грамадзян, распавёў, што плануецца пабудаваць у Заводскім раёне ў бліжэйшы час;
з галоўным урачом медыцынскай часткі ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» Савачкіным У. С., на якой абмеркавалі пытанні праходжання абавязковых і перыядычных медыцынскіх аглядаў, фінансавання і закупкі новага медыцынскага абсталявання;
з намеснікам генеральнага дырэктара-дырэктарам па вытворчасці ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» Еўтухоўскім С.А., на якой абмеркавалі пытанні выканання прагнозных паказчыкаў, нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці;
з намеснікам генеральнага дырэктара – дырэктарам па кадрах, сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай рабоце ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія
кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» Касарам П.В., на якой абмеркавалі пытанні працы першаснай арганізацыі РГА «Белая Русь» у ААТ «МАЗ» кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» і шляхі прыцягнення ў арганізацыю новых членаў;
са старшынёй прафкама ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» Будаем М.С., на якой абмеркавалі пытанні стану працоўнай дысцыпліны, працу грамадскіх інспектараў па ахове працы, калектыўны дагавор ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» на 2018 —2020 гады, у якім ўстаноўлена новая норма аб прадастаўленні льготнай катэгорыі работнікаў працоўных адпачынкаў звыш устаноўленага ліміту, але не больш за 1% у месяц;
- наведаў ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод», дзе азнаёміўся з вытворчасцю. На сустрэчы з генеральным дырэктарам ААТ «Мінскі падшыпнікавы завод" Антыпавым М.С. абмеркавалі перспектывы развіцця прадпрыемства, пытанні мадэрнізацыі вытворчасці і іншыя, якія ўзнікаюць у працэсе дзейнасці, пытанні;
- прыняў удзел у пасяджэнні Пленума Савета ветэранаў Заводскага раёна г. Мінска, на якім быў абраны новы склад Савета ветэранскай арганізацыі. Зноў абраным старшынёй Заводскай раённай ветэранскай арганізацыі стала Таццяна Леанідаўна Джэжора.