Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.01.2019

У рамках работы ў акрузе з 22 снежня па 05 студзеня 2019 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Курсевіч Валерый Віктаравіч правёў шэраг мерапрыемстваў.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валерый Віктаравіч у рамках работы ў акрузе:

- правёў чарговы прыём грамадзян Аўтазаводскай выбарчай акругі ў бібліятэцы, размешчанай у мікрараёне «Чыжоўка» па адрасу: праезд Ташкенцкі, 3. Грамадзяне звярталіся па жыллёва-камунальных пытаннях, па пытаннях паляпшэння якасці медыцынскай дапамогі сельскаму насельніцтву, аб прысваенні скверу, размешчанаму ў раёне вул. Цэнтральный имя М.Кірычэнка, народнага артыста Рэспублікі Беларусь. Па ўсіх пытаннях высланы дэпутацкія запыты ў адпаведныя ўстановы і арганізацыі для прыняцця мер рэагавання на звароты грамадзян;

- прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці раённай дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці», якое адбылося ў сярэдняй школе N 117 г. Мінска;

- наведаў сярэднюю школу N 120, павіншаваў навучэнцаў і педагагічны калектыў з надыходзячым Новым годам і ўручыў памятныя падарункі;

- наведаў яслі-сад N 280, павіншаваў выхаванцаў і педагагічны калектыў з надыходзячым Новым годам і ўручыў памятныя падарункі;

- прыняў удзел у каляднай акцыі «Нашы дзеці» ў ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр з прытулкам Заводскага раёна г. Мінска», якую правялі вучні і педагогі дзяржаўнай установы адукацыі «Палац дзяцей і моладзі «Золак» г. Мінска» сумесна з Завадскім раённым Саветам ГА «БРПА»;

- прысутнічаў на лёгкаатлетычным карнавальным прабегу КЛБ «Аматар» Заводскага раёна г. Мінска, які праходзіў каля «Чыжоўка-Арэна», дзе павіншаваў пераможцаў забегу і ўручыў ім памятныя падарункі;

- прыняў удзел у сустрэчы кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска Дараховіча А.В. з насельніцтвам раёна;

- прыняў удзел у пасяджэнні пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва На пасяджэнні абмяркоўваліся праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць пры фарміраванні базы дадзеных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы;

- прыняў удзел ва ўрачыстым віншаванні педагагічных калектываў сярэдніх школ і дзіцячых дашкольных устаноў Завадскога раёна г. Мінска з надыходзячым Новым годам, якое праходзіла ў сярэдняй школе N 18;

- напярэдадні ўдзелу ў Перу ў сусветна вядомым ралі-рэйдзе «Дакар» сустрэўся з камандай Мазспортаўта, пажадаў паспяховых выступаў і заваяваць месца на подыуме;

- правёў сустрэчу з працоўным калектывам аўтобуснага завода ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ». Курсевіч В.В. падвёў вынікі працы ў парламенце і ў выбарчай акрузе за два гады працы, адказаў на многія хвалюючыя пытанні завадчан;

- правёў сустрэчы:

- з генеральным дырэктарам ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» Кацярынічам Д.С., на якой абмеркавалі праблемы, звязаныя з рэалізацыяй прадукцыі на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і шляхі іх вырашэння;

- з намеснікам генеральнага дырэктара-дырэктарам па вытворчасці ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» Еўтухоўскім С.А. і начальнікам вытворча-дыспетчарскага ўпраўлення Кочневым В.М., на якой абмеркавалі пытанні выканання прагнозных паказчыкаў, нарошчвання аб'ёмаў вытворчасці;

- з намеснікам генеральнага дырэктара — дырэктарам па кадрах, сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай працы ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» Косарам П.В., на якой абмеркавалі пытанні забеспячэння структурных падраздзяленняў таварыства кадрамі;

- з тэхнічным дырэктарам Гранкоўскім А.А., на якой абмеркавалі пытанні тэхнічнага пераўзбраення ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ»;

- са старшынёй прафкама ААТ «МАЗ» - кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» Будаем М.С., на якой абмеркавалі пытанні выканання калектыўнай дамовы;

- з намеснікам генеральнага дырэктара ААТ «МАЗ»- кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» па фінансах і эканоміцы Васюковым М.М., на якой абмеркавалі вынікі эканамічнага развіцця таварыства.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць