Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


08.06.2017

У рамках візіту ў Беларусь старшыні Камітэта па аграрных пытаннях Мажыліса Парламента Рэспублікі Казахстан Сапархана Амарава з 7 па 8 чэрвеня 2017 года адбылося наведванне шэрагу аграпрамысловых прадпрыемстваў Гомельскай вобласці.

Падчас двухдзённага візіту Сапархан Амараў у суправаджэнні старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па аграрнай палітыцы Яўгеній Адаменка, вывучаў арганізацыю вытворчасці на малочнатаварных комплексах ААТ «Ціхінічы» Рагачоўскага раёна і ААТ «Хальч» Веткаўскага раёна.

У ходзе рабочай сустрэчы са Старшынёй Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта Уладзімірам Дворнікам былі абмеркаваныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і нарошчвання ўзаемадзеяння ў аграпрамысловым комплексе.

Акрамя таго, адбылося азнаямленчае наведванне адкрытых акцыянерных таварыстваў «Рагачоўскі малочнакансервавы камбінат», «Гомсельмаш», «Мілкавіта», «Гомельагракамплект».

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць