Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


02.04.2018

У сакавіку 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Няхайчык А.У. (Шабаноўская выбарчая акруга № 91) правяла асабістыя прыёмы грамадзян, прыняла ўдзел у гарадскіх і раённых мерапрыемствах.

  Няхайчык А.У. прысутнічала  1 і 30 сакавіка на сесіях Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 28 склікання; 6, 12 і 27 сакавіка – на пасяджэннях адміністрацыі Заводскага раёна горада Мінска; правяла асабістыя прыёмы грамадзян 05 і 12 сакавіка ў мікрараёнах Сасны і Шабаны.

  1 сакавіка парламентарый выступіла на сёмым Пленуме Заводскай раённай арганізацыі ГА "БРСМ", на якім былі падведзены вынікі работы гэтай маладзёжнай арганізацыі ў 2017 годзе, вызначаны мэты і задачы на 2018 год.

  2 сакавіка Няхайчык А.У. прысутнічала на ўрачыстым вечары, прысвечаным 60-годдзю стварэння гімназіі № 25 горада Мінска, павіншавала педагогаў, бацькаў і гімназістаў, уручыла падарункі і граматы ад Заводскай раённай арганізацыі РГА «Белая Русь».

   Дэпутатам была ініцыіравана раённая акцыя «Разам з «Белай Руссю!», у рамках якой 12 і 28 сакавіка адбыліся ўрачыстыя прыёмы ў рады арганізацыі новых членаў.

  У Дзень канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка ў гімназіі № 14 Няхайчык А.У. уручыла пашпарта юным завадчанам, павіншавала іх з гэтай падзеяй і пажадала поспехаў у навучанні, новых адкрыццяў на карысць краіны, горада, раёна.

    20 сакавіка дэпутат сустрэлася з працоўным калектывам раеннага упраўлення адукацыі, 22 сакавіка прыняла ўдзел у планавым пасяджэнні Савета грамадскага пункта аховы правапарадку № 13 у Заводскім раёне горада Мінска.

    Парламентарый прыняла актыўны ўдзел у мерапрыемствах, прысвечаныхсвяткаванню 80-годдзястварэння Заводскага раёна сталіцы.

    Больш падрабязна з інфармацыяй аб рабоце Няхайчык А.У. у сакавіку 2018 года можна азнаёміцца на персанальным сайце nekhaichik@house.gov.by або на афіцыйнай старонцы ЎКонтакце.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць