Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


21.03.2019

У сакавіку месяцы 2019 года Кананчук Таццяна Пятроўна, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Быхаўскай выбарчай акругі № 81, сустрэлася са сваімі выбаршчыкамі ў Быхаўскім і Слаўгарадскім раёне.

Парламентарый прыняла ўдзел у пасяджэнні сесіі Быхаўскага раённага Савета дэпутатаў, якая прайшла 19 сакавіка 2019 года. На пасяджэнні сесіі былі разгледжаны справаздачы аб рабоце прэзідыума Быхаўскага раённага Савета дэпутатаў і раённага выканаўчага камітэта па сацыяльна-эканамічных пытаннях за 2018 год.

Дэпутат звярнула асаблівую ўвагу на занятасьць і самазанятасць, рост даходаў насельніцтва, развіццё аграрнага бізнесу і прыцягненне інвестыцый.

Працуючы ў Быхаўскім раёне, Таццяна Кананчук сустрэлася са сваімі выбаршчыкамі. Парламентарый правяла прыём грамадзян і прадстаўнікоў юрыдычных асоб у Быхаўскім раённым Савеце дэпутатаў з удзелам старшыні раённага Савета дэпутатаў Сідарэнка В.М. і дэпутата раённага Савета дэпутатаў Шунькінай Н.У.

На асабісты прыём да дэпутата паступіла 7 зваротаў, якія тычыліся пытанняў пенсіённага забеспячэння, рамонту дарог, добраўпарадкавання, адкрыцця царкоўнага прыходу ў аг. Грудзінаўка, тлумачэння працэдуры па атрыманні інфармацыі, якая знаходзіцца ў архіўных дакументах і іншыя. Кожны зварот разгледжаны і дадзены тлумачэнні, 3- ўзяты на кантроль.


У той жа дзень Таццяна Кананчук прыняла ўдзел у працы ініцыятыўнай групы, якая прадстаўляе сацыяльную сферу раёна па падрыхтоўцы стратэгіі ўстойлівага развіцця Быхаўскага раёна.

У рамках работы ў акрузе 20 сакавіка 2019 года ў Слаўгарадскім раёне, Таццяна Кананчук сумесна са старшынёй Слаўгарадскага раённага Савета дэпутатаў Язерскай С.А, старшынёй Свенскага сельсавета Белашова М.А і дэпутатам раённага Савета дэпутатаў Галянковым А.Л. сустрэліся з уладальнікамі буйных асабістых падсобных гаспадарак у в. Рогі, аг.Свенск Свенскага сельсавета і гаспадарамі аграсядзібы, размешчанай у в. Васькавічы Васькавічскага сельсавета.



На сустрэчах абмеркаваны асаблівасці развіцця сялянска-фермерскіх гаспадарак, іх перавагі, пытанні закупа малака індывідуальнымі прадпрымальнікамі, магчымасьці арэнды вадаёмаў і некаторыя зямельныя пытанні.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць