Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.03.2019

У сакавіцкі перыяд працы ў акрузе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Міраш В. В. (Гарадоцкая выбарчая акруга №21) здзейсніў шэраг рабочых паездак і сустрэч, прыняў удзел у грамадска –значных мерапрыемствах, правёў асабістыя прыёмы грамадзян і «прамыя тэлефонныя лініі».

Віктар Вікенцьевіч правёў асабістыя прыёмы грамадзян і «прамыя тэлефонныя лініі» ў Віцебскім, Гарадоцкім і Шумілінскім раённых выканаўчых камітэтах, Першамайскім сельскім выканаўчым камітэце Гарадоцкага раёна, у ДУА «Віцебскае кадэцкае вучылішча» і ў аграрным каледжы УА «Віцебская ордэна» Знак Пашаны»дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны». Грамадзяне прыйшлі да дэпутата з хвалюючымі іх пытаннямі: выдзяленне зямельнага ўчастка, нарыхтоўка дроў, пенсійнае забеспячэнне, атрыманне адраснай сацыяльнай дапамогі, адкрыццё крамы, рамонт даху, расклад руху грамадскага транспарту ў сувязі з закрыццём пуцеправода «Полацкі» на рэканструкцыю, абсталяванне аўтастаянкі і многае іншае. Усе пытанні ўзяты дэпутатам пад асабісты кантроль.

Парламентарый азнаёміўся са структурай, нарматыўнай базай ДУА «Віцебскае кадэцкае вучылішча», з дасягненнямі юных кадэтаў.

Паглыбіўся ў праблемы аграрнага каледжа УА «Віцебская ордэна «Знак Пашаны» дзяржаўная акадэмія ветэрынарнай медыцыны». Абмеркаваў з кіраўніцтвам пытанні прафесійнай падрыхтоўкі навучэнцаў структурнага падраздзялення акадэміі, асаблівасці паступлення ў каледж, перспектывы наступнага працягу навучання ў сельскагаспадарчых ВНУ і працаўладкавання, паабяцаў паспрыяць у вырашэнні пытанняў, важных для забеспячэння больш эфектыўнага функцыянавання ўстановы адукацыі.

У ходзе вырашэння пытанняў па раней паступіўшых зваротах пабываў з рабочым візітам ва ўпраўленні жыллёва-камунальнай гаспадаркі Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта. Абмеркаваў з кіраўніцтвам упраўлення пытанні водазабеспячэння, выканання Дзяржаўнай праграмы «Чыстая вада», будаўніцтва і далейшага абслугоўвання станцый абезжалезвання. Сустрэўся з новапрызначаным кіраўніцтвам ААТ «Птушкафабрыка Гарадок» для абазначэння вектару далейшага развіцця прадпрыемства.

19 сакавіка па ініцыятыве і з удзелам дэпутата адбылася сустрэча кіраўніцтва філіяла Банка развіцця і ААТ «Даламіт» для дэталёвага абмеркавання пытанняў фінансавання з боку банка праекта па мадэрнізацыі прадпрыемства.

21 сакавіка Міраш В. В. прыняў удзел у міжнародным валейбольным турніры «Энергія будучыні», які адбыўся на базе УА «Гарадоцкага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага каледжа». У турніры прынялі ўдзел навучэнцы аграрных каледжаў з Эстоніі, Літвы, Латвіі, Расіі і Беларусі. Па запрашэнні Віктара Вікенцьевіча гасцямі турніру сталі прадстаўнікі амбасады Эстоніі, якія азнаёміліся з працай ўстановы і матэрыяльна-тэхнічнай базай.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць