Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.03.2018

У сталічным Палацы Рэспублікі адбылося ўзнагароджанне пераможцаў рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года – 2017».

Ва ўрачыстай цырымоніі ўдзельнічалі першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Максім Рыжанкоў, старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта генерал-маёр Алег Двігалёў, міністр па надзвычайных сітуацыях Уладзімір Вашчанка, міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч, міністр аховы здароўя Валерый Малашка, старшыня прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзімір Гусакоў, іншыя прадстаўнікі рэспубліканскіх органаў улады, кіраўнікі прадпрыемстваў і ўстаноў.

У дадзеным мерапрыемстве прыняла ўдзел і дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валянціна Вацлаваўна.

Ўладальніцамі ганаровага звання «Жанчына года – 2017» сталі 42 прадстаўніцы ўсіх рэгіёнаў краіны. Лаўрэаты конкурсу былі вызначаны ў шасці намінацыях: «За лідэрства і паспяховае кіраўніцтва», «Ратуючы жыццё», «Матчына слава», «Жанчына ў навуцы», «Гаспадыня вёскі», «Духоўнасць і культура».

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць