Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


31.08.2018

У ходзе работы ў акрузе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рыбак А.А. правёў асабісты прыём грамадзян і прыняў удзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных святкаванню 60-годдзя г. Салігорска і Дня шахцёра.

Пытанні, якія ўздымалі грамадзяне ў ходзе асабістага прыёму дэпутата, тычыліся добраўпарадкавання тэрыторыі горада, развіцця яго інфраструктуры. Сёння, асабліва ў ходзе падрыхтоўкі да свята, зроблена нямала. Але ўсё роўна застаюцца праблемныя пытанні, якія не застаюцца незаўважанымі неабыякавымі салігорцамі. Некаторыя з гэтых праблем абумоўлены аб'ектыўнымі абставінамі, у прыватнасці, абмежаваных магчымасцяў па пашырэнні горада. У выніку даводзіцца ўшчыльняць забудову, што, вядома ж не заўсёды задавальняе тых, у каго з'яўляюцца новыя суседзі. Галоўнае, на думку дэпутата, каб былі выкананыя санітарныя патрабаванні пры праектаванні і ўзвядзенні новых жылых і гандлёвых аб'ектаў. Акрамя таго, звярталіся грамадзяне з пытаннямі па якасці рамонту дарожнага пакрыцця, прапановы па праектаванні новых мікрараёнаў, добраўпарадкаванне вуліцы Набярэжнай. Усе пытанні дэпутат ўзятыя на кантроль.

Падводзячы вынікі, А.А.Рыбак адзначыў, што работа са зваротамі грамадзян выходзіць за рамкі кабінета. Многія пытанні паступаюць падчас паездак па горадзе, падчас сустрэч з выбаршчыкамі.

Адным са значных афіцыйных мерапрыемстваў стала ўрачыстая цырымонія з нагоды завяршэння будаўніцтва салігорскай паліклінікі №2 ў адным з новых мікрараёнаў горада. Урачыстае мерапрыемства адбылося 25 жніўня пры ўдзеле раённай адміністрацыі, прадстаўнікоў ААТ "Беларуськалій", ААТ "Будтрэст №3 ордэна Кастрычніцкай рэвалюцыі", ганаровых гасцей свята. Аб'ект аховы здароўя стаў сапраўдным і доўгачаканым падарункам для жыхароў шахцёрскай сталіцы. Будаўніцтва гэтага аб'екта было адным з пунктаў перадвыбарнай праграмы дэпутата Рыбака.


Яшчэ адным наказам выбаршчыкаў было стварэнне ў горадзе паўнавартаснай і камфортнай зоны адпачынку. У Дзень Шахцёра адбылася гістарычная падзея - закладка каменя ў гонар праектавання і будаўніцтва парку па вуліцы Набярэжнай. Сёння гэтая праца яшчэ ў самым пачатку і, вядома, патрабуе пільнай увагі дэпутата.


Напярэдадні юбілею горада ва ўрачыстай абстаноўцы прайшла цырымонія адкрыцця мемарыяльнай дошкі Анатолю Селіванаву, які стаў першым у гісторыі Салігорска Героем Сацыялістычнай працы. Цырымонія прайшла па вул. Заслонава, 18, дзе жыў Анатоль Васільевіч.


У завяршэнне святочных мерапрыемстваў дэпутат прыняў удзел ва ўрачыстым узнагароджанні салігарчан, чые дасягненні ў розных сферах заслужылі павагу і прызнанне. Лепшыя працаўнікі былі адзначаны Ганаровымі граматамі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць