Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.04.2019

Удзельнікі рэспубліканскага суботніка ў горадзе Заслаўі заклалі алею ў гонар 75-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Алея з'явілася на тэрыторыі дзіцячага парку культуры і адпачынку. У гонар памятнай даты высаджана 75 ліп. У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня Мінскага райвыканкама Іван Крупко, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Валянціна Курсевіч, Мікалай Улаховіч, намеснік старшыні Мінскага райвыканкама Аляксандр Панчанка, старшыня Заслаўскага гарвыканкама Святлана Карташова, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый.

Гэтай вясной у пристоличчы высаджана каля 550 тысяч дрэў. З іх каля 400 тысяч — лесагаспадарчымі арганізацыямі.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу па Заслаўскай выбарчай акрузе №77 Валянціна Курсевіч адзначыла, што ў дэпутацкага корпуса ёсць традыцыя падчас суботнікаў працаваць у сваіх выбарчых акругах. А 75 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка–фашысцкіх захопнікаў — добрая нагода для ўдзелу ў азеляненні горада Заслаўя.

— Мне вельмі прыемна стаць удзельнікам такой акцыі, — прызналася дэпутат, якая прыехала на суботнік з мужам.

Усе, хто працаваў у дзіцячым парку культуры і адпачынку, а таксама на аб'ектах, размешчаных побач, пасля завяршэння працоўнай акцыі зрабілі агульны здымак на фоне ліпавай алеі. Побач з высаджанымі дрэвамі быў усталяваны памятны камень з таблічкай.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць