Рус Бел En

Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


05.01.2018

Віктар Вікенцьевіч Міраш (Гарадоцкая выбарчая акруга № 21) прыняў удзел у выязным семінары кіруючых кадраў «Актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці».

4 - 5 студзеня ў Віцебскай вобласці прайшоў выязны семінар «Актуальныя пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця Віцебскай вобласці», у якім прымалі ўдзел прадстаўнікі ўлады і дэпутаты. За два дні ўдзельнікі семінара наведалі 5 раёнаў Прыдзвінскага краю – Гарадоцкі, Шумілінскі, Глыбоцкі, Ушацкі і г. Наваполацк.

Праграма семінара выдалася даволі шырокай і ўключала ў сябе знаёмства з асноўнымі сацыяльна-значнымі аб'ектамі вобласці: ўстановамі адукацыі і аховы здароўя, турысцка-аздараўленчымі комплексамі, спартыўнымі аб'ектамі і г. д.

 У першы дзень семінара аб'ектам увагі стаў рэканструяваны сучасны, шматфункцыянальны, абсталяваны ўсім неабходным для актыўнага адпачынку турысцка-аздараўленчы комплекс «Лосвіда» ў Гарадоцкім раёне. Разглядаліся перспектывы другой чаргі будаўніцтва, у якую ўвойдзе абсталяванне рэлакс-басейна, сучаснай спа-зоны, салянога пакоя, сауны, турэцкай лазні і інш.

Затым дэлегацыя накіравалася ў СШ№1 г. Гарадка, дзе разглядаўся вопыт раёна па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі. Узнімаліся таксама пытанні эфектыўнай работы па павышэнню самаакупнасці спартыўных аб'ектаў на прыкладзе мясцовага фізкультурна-аздараўленчага комплексу.

Далей маршрут праходзіў праз Шуміліншчыну, дзе ўдзельнікі таксама пабывалі на спартыўных аб'ектах, якія пасля рэканструкцыі карыстаюцца павышаным попытам у мясцовых жыхароў.

Наваполацк, з'яўляючыся найбуйнейшым у краіне цэнтрам нафтахімічнай прамысловасці, патрабуе пільнай увагі да пытанняў развіцця аховы здароўя, умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы. Удзельнікі семінара знаёміцца з сацыяльнай сферай Наваполацка пачалі з цэнтральнай гарадской бальніцы, наведалі радзільны дом, культурна-забаўляльны цэнтр «Вектар», на прыкладзе якога вывучылі практыку эфектыўнай сумеснай працы гарадской улады і камунальнага прадпрыемства па аздараўленні стратных аб'ектаў.

Затым на базе аднаго з лепшых навучальных устаноў Віцебскай вобласці Наваполацкага ліцэя разгледзелі пытанні арганізацыі школьнага харчавання. Не абышлі ўвагай удзельнікі і Палац воднага спорту «Садко».

Глыбоцкі раён таксама ў рамках семінара пазнаёміў дэлегацыю з аб'ектамі сацыяльна-культурнага прызначэння і аграэкатурызму.

Скончылася мерапрыемства на Вушаччыне, дзе пасля наведвання знакавых аб'ектаў рэгіёна: мемарыяльнага комплексу «Прарыў», фізкультурна-аздараўленчага комплексу «Юнацтва-Ушачы»; былі падведзены вынікі двухдзённага семінара, з акцэнтаваннем ўвагі ўсіх удзельнікаў семінара на пытаннях рацыянальнага выкарыстання бюджэтных сродкаў, ўзважанага падыходу пры будаўніцтве сацыяльных аб'ектаў і актыўнай працы над развіццём сацыяльнай сферы.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць