Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


20.09.2019

З 16 па 20 верасня  2019 году дэпутат Палаты прадстаўнікоў Яўген Буніслававіч Адаменка працаваў у акрузе.

На працягу працоўнага тыдня адбыліся сустрэчы дэпутата з працоўнымі калектывамі Калінкавіцкага лакаматыўнага дэпо, адкрытага акцыянернага таварыства «Завод жалезабетонных вырабаў», цэнтра банкаўскіх паслуг №313 філіяла 317 «Беларусбанк», вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Калінкавіцкі малочны камбінат», дзяржаўнай лесагаспадарчай установы «Калінкавіцкі лясгас», а таксама парламентарый прымаў удзел у працы пасяджэнняў Казловіцкага і Ліпаўскага сельвыканкамаў з наступным прыёмам грамадзян па асабістых пытаннях.

У сустрэчах з працоўнымі калектывамі, пасяджэннях сельвыканкамаў прымалі ўдзел старшыня Калінкавіцкага райвыканкама С.А. Гвоздзь, старшыня Калінкавіцкага раённага Савета дэпутатаў В.І.Замосцік, намеснік старшыні Калінкавіцкага райвыканкама Н.Р.Прохарава, спецыялісты Калінкавіцкага райвыканкама.


Выступаючы перад працоўнымі калектывамі Яўген Буніслававіч інфармаваў аб сваёй працы ў парламенце і актуальных пытаннях, якія ў цяперашні час разглядаюцца заканадаўцамі.


У час сустрэчы з працоўным калектывам Калінкавіцкага лакаматыўнага дэпо Яўген Буніслававіч Адаменка пачаў з урачыстага моманту, ўручэння падзяк Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь за шматгадовую добрасумленную працу начальніку лакаматыўнага дэпо І.А. Гардзіенка і начальніку станцыі Калінкавічы С.Д. Грышчанка.

У сваім выступе парламентарый закрануў тэмы аховы здароўя, рамонту дарог, пытанне недабудаванага спартзала сярэдняй школы №1 г. Калінкавічы і інш. Пасля сустрэчы кожны член працоўнага калектыву мог асабіста задаць свае пытанні дэпутату.

Удзельнічаючы ў пасяджэннях выканкамаў парламентарый прымаў актыўны ўдзел у абмеркаванні разглядаемых пытанняў.

Так 20.09.2019 г. Яўген Буніслававіч Адаменка разам са старшынёй райвыканкама Сяргеем Аляксандравічам Гваздзем прыняў удзел у пасяджэнні выканкама Ліпаўскага сельсавета Калінкавіцкага раёна.

Аднымі з галоўных разгляданых пытанняў былі: «Гатоўнасць устаноў і арганізацый, размешчаных на тэрыторыі сельсавета да працы ў асенне-зімовы перыяд 2019/2020 года»;

«Справаздача кіраўнікоў устаноў адукацыі аб працы па арганізацыі харчавання навучэнцаў і дашкольнікаў» (выкананне рашэння сельскага выканаўчага камітэта ад 2019/03/26 г. № 11).

Старшынёй сельвыканкама Бакіноўскай Л.В., кіраўнікамі арганізацый і ўстаноў было адзначана, што ўсе ўстановы і арганізацыі, якія знаходзяцца на тэрыторыі сельсавета, належна падрыхтаваліся да працы ў ацяпляльны перыяд, харчаванне вучняў і дашкалят арганізавана на належным узроўні.

Пэўную дыскусію выклікала абмеркаванне пытанняў сельгаспрадпрыемства, якое выйшла за рамкі парадку дня. Кіраўнік сельгаспрадпрыемства выказаў сваю заклапочанасць адсутнасцю парытэту коштаў паміж вырабленай іх прадпрыемствам сельгаспрадукцыяй і коштам паліва, запчастак і арганічных угнаенняў. Ён таксама выказаў пажаданне прадастаўлення большай самастойнасці сельгаспрадпрыемствам ў выбары партнёраў па перапрацоўцы вырабленай прадукцыі.

Яўген Буніслававіч Адаменка актыўна ўключыўся ў абмеркаванне дадзеных пытанняў. Ён распавёў пра тых прэферэнцыях, якія атрымліваюць з боку дзяржавы сельгаспрадпрыемствы ў выглядзе тэхнікі, фінансавых сродкаў на набыццё запчастак і г.д.

Пры гэтым адзначыў, што хацелася б мець і адпаведную аддачу. Так, эксбаза «Ліпава» знаходзіцца ў ліку лепшых сельгаспрадпрыемстваў Калінкавіцкага раёна. Толькі ў гэтым годзе па колькасці пагалоўя буйной рагатай жывёлы калектыў гаспадаркі забяспечыў прырост да ўзроўню мінулага года на 300 галоў. І па надоях малака тут лідзіруюць. Але, вось што датычыцца вытворчасці мяса, вынік не той, што патрэбны. Сярэднясутачныя прыбаўленні тут толькі 400 г, а вядома ж, што прыбытковай ялавічына бывае толькі пры атрыманні сярэднесутачных прыбаўленняў больш за 700 г. Вось вам і рэзервы, вось і абаротныя сродкі.

Парламентарый Яўген Адаменка і старшыня райвыканкама Сяргей Гвоздзь падрабязна спыніліся і на некаторых аспектах сацыяльна-эканамічнага развіцця раёна. У прыватнасці, яны агучылі планы па будаўніцтву  жылля на бліжэйшыя два гады. Не абмінулі і пытанні забеспячэння насельніцтва пітной вадой. Як адзначыў Яўген Буніслававіч, да 2025 года ў Калінкавіцкім раёне будзе пабудавана 17 станцый абезжалезвання для забеспячэння належнай якасці пітной вады ў сельскай мясцовасці.

Пасля пасяджэння сельвыканкама Яўген Буніслававіч Адаменка сумесна са старшынёй райвыканкама Сяргеем Аляксандравічам Гваздзем правялі прыём грамадзян па асабістых пытаннях. Пытанні, з якімі жыхары Ліпаўскага сельсавета прыйшлі на прыём, у асноўным тычыліся паляпшэння жыллёвых умоў. На некаторыя звароты дадзены тлумачэнні ў ходзе прыёму грамадзян. Звароты, якія патрабуюць больш дэталёвага вывучэння, ўзятыя на кантроль.


Дарожнае будаўніцтва

Працягваючы працаваць у акрузе Я.Б.АдаменкА разам са старшынёй райвыканкама Гваздзем С.А. пабывалі на будаўніцтве аўтадарогі Шалыпы-Бабровічы Калінкавіцкага раёна. Нездавальняючы стан аўтадарогі прыносіў для жыхароў раёна, якія праязджалі  па дарозе, шмат нязручнасцяў. Па садзейнічанні дэпутата Я.Б.Адаменка са сродкаў інавацыйнага фонду былі выдзелены фінансавыя сродкі для правядзення капітальнага рамонту аўтадарогі Шалыпы-Бабровічы. На ўчастку дарогі Булаўкі-Бабровічы будаўнічыя працы ў бетонным выкананні выкананы.

У цяперашні час завяршаюцца будаўнічыя работы па капітальным рамонце ўчастка дарогі Шалыпы - Булаўкі. У кастрычніку бягучага года дарога будзе ўведзена ў эксплуатацыю.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць