Рус Бел En
22.06.2018

З 18 па 22 чэрвеня 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Наталія Жыбуль правяла чарговыя прыёмы грамадзян на тэрыторыі Вілейскага і Мядзельскага раёнаў.

Вілейскіх выбаршчыкаў хвалявалі пытанні прадастаўлення службовага жылля, рамонту дарог, працаўладкавання.

Падчас правядзення дня інфармавання на тэму «Прыродныя рэсурсы і іх рацыянальнае выкарыстанне ў Рэспубліцы Беларусь» у Вілейскім доследным лясгасе Жыбуль Н.П. у сваім выстуленні спынілася на асноўных палажэннях Ляснога кодэкса Рэспублікі Беларусь. Адпаведны законапраект быў прыняты ў першым чытанні на вясенняй сесіі Парламента. Работнікамі лясгаса было ўзнята пытанне аб неабходнасці унясення некаторых змен і дапаўненняў у гэты Кодэкс.

Падчас сустрэч у Мядзельскім раёне да парламентарыя паступілі пытанні аб выкананні планаў рамонту дарог на 2018 год, пра законнасць прадастаўлення службовага жылля. З мэтай аб'ектыўнага і поўнага вырашэння пытанняў на прыёме прысутнічалі прадстаўнікі ААТ «Пруднікі-Агра», філіяла КУП «Мінскаблдарбуд» - «ДРБУ-133».

Жыбуль Н.П. прааналізавала ход выканання службовымі асобамі рашэнняў, прынятых па выніках папярэдніх прыёмаў выбаршчыкаў. Парламентарый правяла шэраг рабочых сустрэч з кіраўнікамі мясцовых органаў улады па вырашэнню пытанняў, якія паступілі ў ходзе прыёмаў і сустрэч з насельніцтвам.

Дэпутат прыняла ўдзел у пасяджэнні раённага выканаўчага камітэта па пытанні прафілактыкі безнагляднасці, правапарушэнняў сярод непаўналетніх, абароне правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх у Мядзельскім раёне.

Таксама парламентарый наведала мэмарыял «Памяці зніклых вёсак», дзе адбыўся мітынг-рэквіем да Дня ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Падчас выступлення яна нагадала прысутным пра неабходнасць памяці пра вайну, вернасці героям-пераможцам, мірнага неба над Радзімай.


Спіс дэпутатаў: Жыбуль Наталія Пятроўна
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць