Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.03.2018

З 19 па 23 сакавіка 2018 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Марачкава Т.Б. працавала ў Крычаўскай выбарчай акрузе № 83.

Дэпутат правяла асабістыя прыёмы грамадзян, якія былі спланаваны як у гарадах Клімавічы, Крычаве, Чэрыкаве і г.п. Хоцімску, так і ў сельскіх населеных пунктах: в. Асмолавічы (Клімавіцкі раён), в. Залесавічы (Крычаўскі раён), в. Баханы (Хоцімскі раён), в. Вербеж (Чэрыкаўскі раён). Улічваючы сезоннасць і ўмовы надвор’я, пытанні вяскоўцаў у асноўным датычыліся ачысткі дарог ад снегу, а таксама зносу аварыйных будынкаў і збудаванняў (Крычаўскі раён); добраўпарадкавання грамадзянскіх могілак (Хоцімскі раён), арганізацыі падвозу пасажырскім транспартам (Чэрыкаўскі раён).

Прыёмы ў раённых цэнтрах былі арганізаваны на базе прадпрыемстваў з удзелам дырэктара УКП «Бытпаслугі» Малашанка Надзеі Філімонаўны (Клімавіцкі раён); дырэктара УКП «Бытпаслугі» Кулікавай Святланы Аляксееўны (Чэрыкаўскі раён), начальніка Хоцімскага раёна электрасеткаў РУП «Магілёўэнерга» Шобіка Паўла Вячаслававіча.

За час работы ў акрузе звярнуліся больш за 20 выбаршчыкаў па пытаннях ўтрымання дарог, працаўладкавання, паляпшэння жыллёвых і бытавых умоў.

Усе пытанні ўзяты на кантроль і выкананне з боку раённых ведамасных службаў.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць