Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


23.08.2019

З 19 па 23 жніўня 2019 года старшыня Пастаяннай камісіі па аграрнай палітыцы, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Адаменка Я.Б.ч працаваў у акрузе.

Сустрэчы з людзьмі і дапамога ў рашэнні іх праблем — галоўнае ў рабоце дэпутат.

 Менавіта такога погляду на сваю ролю падчас сустрэч з жыхарамі выбарчай акругі прытрымліваецца Яўген Буніслававіч Адаменка.ы працоўны тыдзень ў акрузе для дэпутата выдаўся як заўсёды насычанай. Сустрэчы з працоўнымі калектывамі Цэнтра стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі, ДБУ-10, гандлёвага прадпрыемства «Прыпяцкі Альянс», прыём грамадзян, удзел у пасяджэнні Дудзічскага сельвыканкама Калінкавіцкага раёна, удзел у пасяджэнні Калінкавіцкага райвыканкама. 


На сустрэчах з працоўнымі калектывамі тэмай заяўленага Адзінага дня інфармавання стала «Абарона мацярынства і дзяцінства ў Рэспубліцы Беларусь». Аднак размова, як заўсёды, выйшла за рамкі асноўнай тэмы. Калі оперупаўнаважаны аддзялення ўнутраных спраў райвыканкама па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Уладзіслаў Есьман распавёў пра тое, як выглядае сітуацыя з наркааборотам ў раёне, якія меры прымаюцца супрацоўнікамі праваахоўных органаў у барацьбе з гэтым злом, Яўген Буніслававіч дапоўніў яго аповяд уражальнымі лічбамі. Паводле інфармацыі дэпутата, у мінулым годзе ў рэспубліцы было канфіскавана з абароту 883 кг наркатычных і псіхатропных рэчываў, у першым паўгоддзі бягучага года — 315 кг. Агульная колькасць грамадзян, якія стаяць на ўліку хворых наркаманіяй і таксікаманіяй ў мінулым годзе па краіне склала 13,7 тысяч. Гэта невялікі горад, а то і раён. Так што пытанне стаіць сур'ёзна, а таму і заслон гэтаму злу трэба паставіць надзейны. І першы такі заслон - жорсткае заканадаўства і строгая адказнасць для тых, хто распаўсюджвае зелле. Дэпутат распавёў, што ці ледзь не кожны дзень у профільны камітэт парламента на прыём запісваюцца маці і просяць за сваіх дзяцей, асуджаных за наркаманію. Вядома, можна зразумець і іх, але ж ёсць і тыя маці, дзеці якіх апынуліся ахвярамі. А ў выніку і ў тых, і ў іншых зламаныя лёсы, і ад гэтага губляе ўся краіна.

 Аб ахове мацярынства і дзяцінства ў нашай краіне паінфармавала ўдзельнікаў сустрэч лекар акушэр-гінеколаг, загадчык акушэрскага аддзяленнем Калінкавіцкай цэнтральнай раённай бальніцы Наталля Чарнякова.

У працяг медыцынскай тэмы Яўген Буніслававіч закрануў пытанне закупкі сучаснага медабсталявання для ўстаноў аховы здароўя Калінкавіцкага і Акцябрскага раёнаў, адзначыўшы пры гэтым, што гэта ў цяперашні час з'яўляецца надзённай праблемай, якая вырашаецца па меры магчымасці.


Далей дэпутат інфармаваў удзельнікаў сустрэч аб працы парламента і прынятых на апошняй сесіі заканадаўчых актах. Больш падрабязна Яўген Буніслававіч спыняўся на зменах законаў па пытаннях эфектыўнага функцыянавання ваеннай арганізацыі дзяржавы, якія прадугледжваюць карэкціроўку Працоўнага кодэкса, аб амністыі ў сувязі з 75-годдзем вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама аб вытворчасці і звароце арганічнай прадукцыі. 

У завяршэнні кожнай сустрэчы работнікі працоўных калектываў мелі магчымасць задаць дэпутату пытанні і атрымаць на іх адказы або тлумачэнні. 

Падчас прыёму грамадзян па асабістых пытаннях, які праходзіў 20 жніўня у будынку Калінкавіцкага райвыканкама, кожны з тых, хто ў гэты дзень прыйшоў да дэпутата, казаў пра сваё набалелае. Жыхарка Калінкавічаў, да прыкладу, распавяла, што была звольненая з працы пасля таго, як на прадпрыемстве адбылося надзвычайнае здарэнне і загінуў рабочы. З тых часоў яна дамагаецца справядлівасці, пабывала на прыёмах рознага ўзроўню, прайшла праз раённы, абласны і Вярхоўны суды. 


Мужчына, таксама калинковичанин, наракаў на ратавальнікаў, якія, па яго словах, занадта позна прыбываюць на месца пажару, ды яшчэ і з пустымі ёмістасцямі. Начальнік РАНС Мікалай Касцяшкін, які прысутнічаў на прыёме, даў тлумачэнні з нагоды працы ратавальнікаў. Што ж тычыцца канкрэтна названага выпадку, ён абяцаў разабрацца і адказаць заяўніку. 

На прыём да дэпутата прыйшла таксама жыхарка аграгарадка Гарбавічы, якая не толькі ад свайго імя, але і ад імя аднавяскоўцаў панаракала на немагчымасць безнаяўнага разліку ў краме і пра тое, што ёсць цяжкасці ў атрыманні наяўных грошай на паштовым аддзяленні сувязі, у сувязі з іх недастатковасцю. Начальнік аддзела эканомікі Святлана Латыш з гэтай нагоды патлумачыла, што збой быў выкліканы перадачай сельскай крамы ў арэнду ад райпо гандлёваму прадпрыемству «Прыпяцкі Альянс». Паколькі прадпрыемствы абслугоўваюцца ў розных банках, і адбылася замешка, тэрмінал у краме будзе ўсталяваны ў бліжэйшы час.

Па некаторых зваротах заяўнікі атрымалі тлумачэнні ў ходзе прыёму. Па асобных зваротах дэпутатам былі дадзены даручэнні адпаведным службам раёна для дэталёвага іх вывучэння і рашэння, кампетэнтных адказаў заяўнікам.


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць