Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


27.08.2017

З 19 па 27 жніўня 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Рэбкавец І.Р. (Пінская сельская выбарчая акруга № 15) прыняў актыўны ўдзел у абмеркаванні актуальных пытанняў сацыяльна-эканамічнага развіцця.

19 жніўня дэпутат удзельнічаў у выязным пасяджэнні Савета канцэрна «Беллегпрам», якое адбылося ў г. Пінску на базе ААТ «Палессе». У рамках мерапрыемства было арганізавана азнаямленне з вытворчым працэсам, наведванне выставы вырабленай прадукцыі і фірмовай крамы.

22 жніўня І.Р.Рэбкавец прыняў удзел у выязным пасяджэнні прэзідыума Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання па пытанні «Аб стане работы, якая праводзіцца кіраўнікамі гаспадарчых суб’ектаў вобласці, па забеспячэнню здаровых і бяспечных умоў працы, павышэнню культуры работнікаў у галіне ведаў і выканання мер бяспекі ў святле патрабаванняў Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11 сакавіка 2004 г. № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны». Удзельнікі мерапрыемства азнаёміліся з работай прадпрыемстваў Філіял «Пінскі гартопсбыт», СТАА «Эксайд Тэхнолоджыз», ЗАТ «Амкадор-Пінск».

25 жніўня парламентарый правёў асабісты прыём грамадзян. Да яго звярнулася 2 заяўніка з пытаннямі працаўладкавання і аплаты за жыллёва-камунальныя паслугі. На прыём былі запрошаны спецыялісты КУВП «ЖРЭУ г. Пінска», якія далі вычарпальныя адказы на пастаўленыя пытанні.

У гэты ж дзень І.Р.Рэбкавец удзельнічаў у пасяджэннях пінскіх гарадской і раённай адміністрацый.

На пасяджэнні Пінскага гарвыканкама было разгледжана пытанне аб узаемадзеянні гарадскога аддзела ўнутраных спраў з зацікаўленымі арганізацыямі горада па лініі незаконнага абароту наркотыкаў, рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28 снежня 2014 г. № 6 «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў».

Удзельнікі пасяджэння раённай адміністрацыі абмеркавалі пытанні аб гатоўнасці ўстаноў адукацыі Пінскага раёна да новага навучальнага года і аб мерах, якія прымаюцца дзяржаўнымі органамі па развіцці аграэкатурызму.

Спіс дэпутатаў: Рэбкавец Іван Рыгоравіч
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць