Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


25.08.2017

З 21 па 25 жніўня 2017 гады дэпутат Палаты прадстаўнікоў Ражанец В.В. працавала ў акрузе.

21 жніўня парламентарый правяла прыём грамадзян, на які звярнуліся дзевяць чалавек па пытаннях добраўпарадкавання вуліц, двароў, развіцця асабістай падсобнай гаспадаркі, плацяжоў за карыстанне арэндным жыллём, прызначэння пенсіі, звальнення пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантракта і некаторым іншым. Праблемы вывучаны сумесна са спецыялістамі раённага выканаўчага камітэта з выездам на месцы, па многіх пытаннях случчане атрымалі падрабязныя тлумачэнні, некаторыя звароты ўзяты на кантроль. В.В. Ражанец прыняла ўдзел у нарадзе са старшынямі сельвыканкамаў, у Бокшыцкім сельсавеце наведала школу, дзіцячы сад, сельскі дом культуры, вывучыла праблемныя пытанні. Выступіла са справаздачай на рэгіянальным сходзе дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Слуцкага раёна.

 

25 жніўня дэпутат удзельнічала ў пасяджэнні райвыканкама, на якім разглядалася пытанне «Аб сацыяльна-эканамічным развіцці Слуцкага раёна за першае паўгоддзе 2017 года».

У той жа дзень на раённым свяце «Дажынкі ― 2017» павіншавала ўдзельнікаў жніва з дасягнутымі вынікамі і ўручыла падарункі камбайнерам і вадзіцелям. Працаўнікі раёна ўзялі рубеж па намалоту збожжа у 165 428 тон ― гэта першы вынік у Мінскай вобласці і другі ў рэспубліцы. Атрымалі рэкордны ў гісторыі Слуцкага раёна ўраджай рапсу ― 21 835 тон, у параўнанні з 2016 годам павялічылі яго на 14 тысяч тон.

В.В. Ражанец таксама прыняла ўдзел у іншых раённых мерапрыемствах: свяце народнай песні «Мой край рамонкаў, сiнiх васiлькоў i песнi беларускай» і веласіпедным туры «Дарогамі памяці».

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць