Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


26.04.2019

З 22 па 26 красавіка 2019 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Курсевіч Валерый Віктаравіч у рамках работы ў акрузе правёў шэраг мерапрыемстваў.

У рамках работы ў акрузе 22 па 26 красавіка 2019 дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Курсевіч Валерый Віктаравіч:

       - прыняў удзел у пасяджэнні адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска з парадкам дня:

       1. Аб выніках функцыянавання эканомікі Заводскага раёна за студзень-сакавік 2019 года.

       2. Аб аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю працы КОТГС за I квартал 2019 года;

       - прыняў удзел у пасяджэнні пастаянна дзеючай камісіі па каардынацыі работы па садзейнічанні занятасці насельніцтва адміністрацыі Заводскага раёна г.Мінска. На пасяджэнні абмяркоўваліся праблемныя пытанні, якія ўзнікаюць пры фарміраванні базы дадзеных працаздольных грамадзян, не занятых у эканоміцы;

      – правёў сустрэчу з намеснікам генеральнага дырэктара — дырэктарам па кадрах, сацыяльных пытаннях і ідэалагічнай працы ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» Касарам П. В. На сустрэчы абмеркавалі пытанні падрыхтоўкі прылеглай тэрыторыі ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ» да маючых адбыцца Еўрапейскіх гульняў;

       - удзельнічаў у сустрэчы насельніцтва з кіраўніком адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска Масляком С. М., якая праходзіла на базе ДУО «Яслі-сад N 367»;

       - удзельнічаў у сустрэчы насельніцтва з намеснікам кіраўніка адміністрацыі Заводскага раёна г. Мінска Зелянко А.П., якая праходзіла на базе аддзела працаўладкавання «Заводскі» Цэнтра занятасці Заводскага раёна г. Мінска;

       - у рамках адзінага Дня інфармавання выступіў перад калектывам Мінскага дзяржаўнага прафесійна-тэхнічнага ліцэя № 9 аўтамабілебудавання і адказаў на шэраг пытанняў;

       - правёў сустрэчы з працоўнымі калектывамі механазборачнага цэха № 1 завода аўтамабільных агрэгатаў ААТ «МАЗ» — кіруючая кампанія холдынгу «БелаўтаМАЗ», УА «Гімназія № 14 г. Мінска», УАЗ «4-я гарадская стаматалагічная паліклініка». На сустрэчах дэпутат распавёў аб праведзенай ім працы ў Палаце прадстаўнікоў і ў Аўтазаводскай выбарчай акрузе, а таксама адказаў на шэраг пытанняў, якія задавалі прысутныя;

       - прысутнічаў у ДУА «Пачатковая школа школа N 39 г. Мінска» на конкурсе фей, дзе выступіў з віншавальнай прамовай у гонар пераможцаў конкурсу;

       - прыняў удзел у суботніку па навядзенні парадку ў двары дома па вул. Ташкенцкай, 20, корпус 2, сумесна з жыхарамі дома і работнікамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі Заводскага раёна г. Мінска;

        - сумесна з калектывам гімназіі N 25, КАТГС прыняў удзел у суботніку па добраўпарадкаванні сквера імя Зіновія Калабанава, размешчанага на вул. Краснаслабодскай у мікрараёне «Чыжоўка»;


Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць