Інфармацыйна-аналітычнае ўпраўленне

Паштовы адрас:
вул. Савецкая, 11, 220010, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь

Факс:  +375 (17) 222-32-13
Тел.:   +375 (17) 222-64-75
            +375 (44) 755-22-94

Электронная пошта:
inform@house.gov.by


31.07.2017

З 24 па 28 лiпеня 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валянціна Вітальеўна Ражанец працавала ў акрузе.

24 ліпеня на прыём да дэпутата звярнуліся 12 чалавек, пытанні тычыліся працы ЖКГ (добраўпарадкаванне дзіцячай пляцоўкі), ільготнага крэдытавання на будаўніцтва жылля для шматдзетнай сям’і, ліквідацыі будаўнічых недахопаў у доме ЖБСК «Мармуровы», звальнення работніка ў сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння кантракту і некаторых іншых тэм. Ад жыхаркі шматпавярховага дома ў Слуцку паступіла прапанова аб забароне на заканадаўчым узроўні курэння ў грамадскіх месцах, у тым ліку каля пад'ездаў, на балконах і лоджыях.

Па многіх зваротах дадзены растлумачэнні падчас прыёму, некаторыя з іх узяты на кантроль.

В.В.Ражанец прысутнічала на прыёме грамадзян у Вясейскім сельвыканкаме, сустрэлася з кіраўніцтвам ААТ «Вясейскі Пакроў», установы аховы здароўя «Слуцкая цэнтральная раённая бальніца». Удзельнічала ў сустрэчы члена Савета Рэспублікі, намесніка старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Віктара Іванавіча Сірэнкі з калектывам Слуцкай цэнтральнай раённай бальніцы. Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі перспектывы развіцця сістэмы аховы здароўя ў рэгіёне, вызначылі першачарговыя задачы ў паляпшэнні медыцынскага абслугоўвання насельніцтва Слуцкага раёна.

28 ліпеня Валянціна Вітальеўна Ражанец прыняла ўдзел у пасяджэнні райвыканкама, на якім разглядалася пытанне падрыхтоўкі ўстаноў адукацыі да новага 2017-2018 навучальнага года.

Таксама дэпутат прыняла ўдзел у раённым свяце «Зажынкі-2017», які прайшоў на адным з палёў сельскагаспадарчага філіяла ААТ «Слуцкі сыраробны камбінат». Валянціна Вітальеўна павіншавала працаўнікоў з хвалюючай падзеяй і пажадала важкага ўраджаю. У гэты ж перыяд В.В.Ражанец прыняла ўдзел у пасяджэнні «круглага стала» па пытанні пошуку эфектыўных спосабаў абароны інтарэсаў працоўных калектываў гаспадарчых суб'ектаў, якія знаходзяцца ў стадыі ліквідацыі і банкруцтва. Адбыўся ён ў эканамічным судзе г. Мінска па ініцыятыве дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і па ўзгадненні з Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь. Расказалі аб практыцы вырашэння спрэчак і адказалі на пытанні парламентарыяў Старшыня эканамічнага суда г. Мінска Ю.В. Кобец, яго намеснікі Д.В.Язвінскі, А.П.Аляшкевіч, суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Д.П.Аляксандраў.

Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць