12.06.2017

З 5 па 9 чэрвеня 2017 года дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Жыбуль Н.П. разам са сваімі памочнікамі Валынец С.Л. і Логінавай Т.А. правяла чарговыя прыёмы грамадзян у Крывасельскім сельскім савеце Вілейскага раёна і Крывіцкім сельскім савеце Мядзельскага раёна.

Прыём, які праводзіўся ў Мядзельскім раёне, быў сумесным са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Бароўка А.А. Асобам, якія звярнуліся, былі дадзены тлумачэнні непасрэдна на месцы.

Жыбуль Н.П. таксама прааналізавала ход выканання рашэнняў, прынятых па выніках папярэдніх прыёмаў выбаршчыкаў.

Дэпутат прыняла ўдзел у выпускным вечары Вілейскай гімназіі № 1 «Логас». Са словамі падтрымкі і пажаданнямі парламентарый звярнулася да ўдзельнікаў раённага выпускнога балю, які праводзіўся ў г. Вілейка для ўсіх выпускнікоў устаноў адукацыі Вілейскага раёна.

Спіс дэпутатаў: Жыбуль Наталія Пятроўна
Усе навіны
Галоўныя навіны
Усе навіны Заканадаўчая дзейнасць Грамадска-палітычная дзейнасць Міжнародная дзейнасць